Перайсці да зместу

Парламенцкія выбары ў Ізраілі (2022)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
< 2021  Ізраіль  2026 >
Парламенцкія выбары ў Ізраілі
2022
1 лістапада
Глава партыі: Біньямін Нетаньяху Яір Лапід Бецалель Смотрыч
Партыя: «Лікуд» Еш Атыд Ха-Цыянут ха-Даціт
Мінулы вынік: 24,19 % 7,17 %
Мінулая колькасць месцаў: 30 17 9
Месцаў атрымана: 32[1] (2) 24[1] (7) 14[1] (5)
Галасоў: 1 115 085 [2]
(23.41 %[2])
847 145[2]
(17.78 %[2])
516 146[2]
(10,83 %[2])
Глава партыі: Біньямін Ганц Ар’е Дэры Машэ Гафні
Партыя: «Ха-маханэ ха-мамлахці» «ШАС» «Яхадут ха-Тара»
Мінулы вынік: 6,63 % 6,21 % 6,09 %
Мінулая колькасць месцаў: 9 7 7
Месцаў атрымана: 12[1] (3) 11[1] (4) 7[1] ()
Галасоў: 432 376[2]
(9,08 %[2])
392 644[2]
(8,24 %[2])
280 125[2]
(5,88 %[2])
Глава партыі: Авігдор Ліберман Мансур Абас Айман Одэ
Партыя: «Наш дом Ізраіль» «Аб’яднаны арабскі спіс» «Хадаш-ТААЛЬ»
Мінулы вынік: 5,63 % 4,82 % 4,82 %
Мінулая колькасць месцаў: 7 6 6
Месцаў атрымана: 6[1] (1) 5[1] (1) 5[1] (1)
Галасоў: 213 621[2]
(4,48 %[2])
193 916[2]
(4,07 %[2])
178 661[2]
(3,75 %[2])

Вынік выбараў: «Лікуд» перамог, атрымаўшы адносную большасць месцаў, але не атрымаўшы абсалютнай.
Карта статыстычных акруг з салідарнай падтрымкай (>2/3 галасоў) «права-рэлігійнага», «лева-ліберальнага» або «арабскага» блокаў партый. У выпадку, калі ў акрузе дамінуюць дзве або больш партыі з адной часткі палітычнага спектру і меншыя атрымалі не менш за 1/2 ад галасоў найбольш папулярнай партыі, акругі зафарбаваныя чаргаванымі палосамі.

Пазачарговыя парламенцкія выбары ў Кнэсет 25-га склікання прайшлі 1 лістапада 2022 года[3][4]. Гэта пятыя за апошнія 3,5 гады выбары ў Кнэсет.

Яір Лапід, які змяніў па ратацыі Нафталі Бенета, будзе заставацца на чале ўрада датуль, пакуль не будзе сфарміравана наступная кіруючая кааліцыя.

Зацверджаны бюджэт выбараў склаў 538 млн шэкеляў, з іх 153 млн — аплата работнікам у дзень выбараў. Кошт правядзення выбараў у пераліку на аднаго выбаршчыка — 79 шэкеляў[5].

Спіс партый[правіць | правіць зыходнік]

У параўнанні з папярэднімі выбарамі адбыліся тры асноўныя змены[3]:

  • партыя «Новая надзея» (на чале з Гідэонам Саарам) далучылася да Кахоль-лаван (на чале з Бені Ганцам), заснаваўшы новы парламенцкі спіс Ха-маханэ ха-мамлахці.
  • спіс «Яміна» распаўся: былы прэм’ер-міністр Нафталі Бенет сышоў у адстаўку, а Аелет Шакед прадстаўляе партыю Ха-Байт ха-Ехудзі.
  • «Аб’яднаны спіс» распаўся: Хадаш і ТААЛЬ балатаваліся ў адным спісе, а Балад (упершыню з 2013 года) — самастойна.

Агулам у ЦВК свае кандыдатуры падалі 40 партыйных спісаў.

У выбарах прынялі ўдзел наступныя выбарчыя спісы[6]:

  • Лікуд (на чале з Біньямінам Нетаньяху)
  • Ха-Цыянут ха-Даціт — (на чале з Бецалелем Смотрычам і Ітамарам Бэн-Гвірам)
  • Ха-маханэ ха-мамлахці (на чале з Бені Ганцам)
  • Наш дом Ізраіль (на чале з Авігдорам Ліберманам)
  • Еш атыд (на чале з Яірам Лапідам)
  • Яхадут ха-Тара (на чале з Іцхакам Гольдкнопфам)
  • Авада (на чале з Мейраў Міхаэлі)
  • МЕРАЦ (на чале з Захавай Гальён)
  • Хадаш-ТААЛЬ (на чале з Айманам Одэ)
  • Аб’яднаны спіс (на чале з Мансурам Абасам)
  • Балад (на чале з Самі Абу-Шхадэ)
  • Ха-Байт ха-Ехудзі (на чале з Аелет Шакед)

Папярэднія вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля падліку 80 % галасоў[правіць | правіць зыходнік]

Па стане на 9:06 раніцы 2 лістапада пасля падліку 79,8 % галасоў[7]:

Партыя Колькасць мандатаў % галасоў ад агульнага
Лікуд 31 23.04 %
Еш атыд 24 17,99 %
Ха-Цыянут ха-Даціт 14 10.27 %
Ха-маханэ ха-мамлахці 12 8,94 %
ШАС 11 8,34 %
Яхадут ха-Тара 9 6,37 %
Наш дом Ізраіль 5 4,27 %
Аб’яднаны арабскі спіс 5 4,25 %
Хадаш-ТААЛЬ 4 3,94 %
Авада 4 3,60 %

Пасля падліку 89 % галасоў[правіць | правіць зыходнік]

Па стане на 22:57 вечара 2 лістапада пасля падліку 89 % галасоў[8]:

Партыя Колькасць мандатаў % галасоў ад агульнага
Лікуд 31 23,38 %
Еш атыд 24 17,89 %
Ха-Цыянут ха-Даціт 14 10,33 %
Ха-маханэ ха-мамлахці 12 8,92 %
ШАС 11 8,37 %
Яхадут ха-Тара 9 6,10 %
Наш дом Ізраіль 5 4,36 %
Аб’яднаны арабскі спіс 5 4,33 %
Хадаш-ТААЛЬ 4 3,97 %
Авада 4 3,55 %

Пасля падліку 94 % галасоў[правіць | правіць зыходнік]

Каля поўдня 3 лістапада (14:21), пасля падліку 93,6 % галасоў[9][10]:

Партыя Колькасць мандатаў % галасоў ад агульнага
Лікуд 32 23,47 %
Еш атыд 24 17,82 %
Ха-Цыянут ха-Даціт 14 10,69 %
Ха-маханэ ха-мамлахці 12 9,04 %
ШАС 11 8,29 %
Яхадут ха-Тара 8 5,97 %
Наш дом Ізраіль 5 4,42 %
Аб’яднаны арабскі спіс 4 4,15 %
Хадаш-ТААЛЬ 4 3,82 %
Авада 4 3,61 %

Канчатковыя вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Партыя Голас % Месцаў атрымана +/-
Лікуд 1 115 336 23,41 32 2
Еш атыд 847 435 17,79 24 7
Ха-Іхуд ха-Леумі-Ткума 516 470 10,84 14 8
Ха-маханэ ха-мамлахці 432 482 9,08 12 2
ШАС 392 964 8,25 11 2
Яхадут ха-Тара 280 194 5,88 7
Наш дом Ізраіль 213 687 4,48 6 1
Аб’яднаны арабскі спіс 194 047 4,07 5 1
Хадаш-Тааль 178 735 3,75 5
Авада 175 992 3,69 4 3
Мерац 150 793 3,16 0 6
Балад 138 617 2,91 0 1
Яўрэйскі дом 56 775 1,19 0 7
Эканамічная свабода 15 801 0,33 0 новая партыя
З мужнасцю для вас 14 694 0,31 0 новая партыя
Новая эканамічная партыя 13 920 0,29 0
Партыі, якія атрымалі менш за 10 000 галасоў 26 835 0,57 0
Агулам 4 764 742 100,00 120
Несапраўдных бюлетэняў 29 851 0,62
Агулам бюлетэняў 4 794 593 100,00
Яўка выбаршчыкаў 6 788 804 70,63

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д е ё ж з Israel election: Final results announced for election 2022 (англ.). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2022. Праверана 4 лістапада 2022.
  2. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с Israel election: Final results announced for election 2022 (англ.). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2022. Праверана 4 лістапада 2022.
  3. а б Elections for the 25th Knesset (англ.). idi.org.il/. Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2022. Праверана 24 кастрычніка 2022.
  4. Решено: Израиль идет на выборы 1 ноября. Вести-Ynet. Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2022. Праверана 24 кастрычніка 2022.
  5. Финансовая комиссия утвердила бюджет Центризбиркома на выборах в Кнессет 25-го созыва. Новости Кнессета (24 кастрычніка 2022). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2022. Праверана 24 кастрычніка 2022.
  6. Israel Election: The Full List of Parties Running for the Knesset (англ.). Гаарац (18 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2022. Праверана 24 кастрычніка 2022.
  7. Данные после подсчета 80% голосов: РААМ преодолевает электоральный барьер, МЕРЕЦ и "Балад" близки к прохождению в Кнессет (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2022. Праверана 1 лістапада 2022.
  8. Данные после подсчета 89% голосов: МЕРЕЦ отдалился от электорального барьера (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2022. Праверана 2 лістапада 2022.
  9. Подсчитано 93,6 процента голосов. «Ликуд» уходит в отрыв, МЕРЕЦ за бортом (руск.). Праверана 3 лістапада 2022.
  10. Выборы в Кнессет 25-го созыва: данные после подсчета более 94% голосов (руск.). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2022. Праверана 3 лістапада 2022.