Нафталі Бенет
| Нафталі Бенет | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| іўр.: נפתלי בנט | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Daniel Hershkowitz[d] | ||||||
| Пераемнік | Rafi Peretz[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Jacob Margi[d] | ||||||
| Пераемнік | David Azulai[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Біньямін Нетаньяху | ||||||
| Пераемнік | Яір Лапід | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Shai Piron[d] | ||||||
| Пераемнік | Rafi Peretz[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Avi Vartzman[d] | ||||||
|
|||||||
| Пераемнік | Shuli Mualem[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Яір Лапід | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
25 сакавіка 1972[1][2] (54 гады) |
||||||
| Жонка | Gilat Bennett[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | іўдаізм[3] | ||||||
| Партыя | |||||||
| Член у | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Навуковая ступень | бакалаўр права[d] ()[4] | ||||||
| Дзейнасць | politics of Israel[d] | ||||||
| Месца працы | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Род войскаў | Армія абароны Ізраіля | ||||||
| Званне | rav seren[d] | ||||||
| Бітвы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
| Сайт | naftalibennett.co.il (іўрыт) | ||||||
Нафталі Бенет (іўр.: נפתלי בנט; 25 сакавіка 1972, г. Хайфа, Ізраіль) — ізраільскі палітычны і грамадскі дзеяч, прэм’ер-міністр Ізраіля з 13 чэрвеня 2021 года па 1 ліпеня 2022 года. Заснавальнік партыі «Ха-Ямін ха-Хадаш» разам з Аелет Шакед. Адзін з заснавальнікаў руху «Мой Ізраіль».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Хайфе, адзін з трох сыноў у сям’і яўрэйскіх амерыканскіх імігрантаў Джыма і Мірны Бенет, якія пераехалі ў Ізраіль з Сан-Францыска пасля Шасцідзённай вайны.
Падчас службы ў арміі абароны Ізраіля служыў камандзірам роты ў спецпадраздзяленнях, працягвае служыць у рэзерве ў званні маёра.
Вывучаў правазнаўства ў Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме.
У 1999 годзе стаў сузаснавальнікам і генеральным дырэктарам «Cyota» — кампаніі, якая займаецца распрацоўкай праграмнага забеспячэння ў галіне камп’ютарнай бяспекі. Кампанія была прададзеная ў 2005 годзе кампаніі RSA Security за 145 млн долараў ЗША.
Жанаты, мае чатырох дзяцей, жыве ў Раанане.
Палітычная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Пасля ўдзелу ў Другой ліванскай вайне Бенет далучыўся да тагачаснага лідара апазіцыі Біньяміну Нетаньяху і працаваў у якасці начальніка яго канцылярыі з 2006 па 2008 год. Узначальваў каманду, якая распрацавала план рэформаў сістэмы адукацыі.
31 студзеня 2010 года Бенет быў абраны генеральным дырэктарам Савета паселішчаў Іўдзеі, Самарыі і Газы і ўзначаліў барацьбу супраць замарожвання будаўніцтва паселішчаў у 2010 годзе. Быў на гэтай пасадзе да студзеня 2012 года.
У красавіку 2011 года стаў сузаснавальнікам пазапарламенцкага руху «Мой Ізраіль» з больш чым 80 тысячамі чальцоў.
У красавіку 2012 года заснаваў рух «Ізраільцяне». Пасля Бенет сышоў з партыі «Лікуд» і далучыўся да партыі «Яўрэйскі дом». Пасля прапанаваў сваю кандыдатуру на пасаду партыйнага лідара.
Набраў каля 67 % галасоў на ўнутрыпартыйных выбарах 6 лістапада 2012 года, пасля чаго быў абраны ў якасці кіраўніка партыі.
У 2018 годзе пакінуў партыю «Яўрэйскі дом» і стаў адным з заснавальнікаў партыі «Новыя правыя». Блок не прайшоў працэнтны бар’ер на выбарах у красавіку 2019 года. Тады ж «Новыя правыя» ўдзельнічалі ў кааліцыі «Яміна». Нафталі Бенет быў абраны членам парламента.
2 чэрвеня 2021 года ізраільская апазіцыя падпісала пагадненне аб стварэнні ўрадавай кааліцыі. Прэм’ер-міністрам Ізраіля на наступныя два гады стане Нафталі Бенет, а старшыня партыі «Еш Атыд» Яір Лапід заменіць яго на гэтай пасадзе праз два гады.
13 чэрвеня 2021 года Бенет быў абраны прэм’ер-міністрам Ізраіля, набраўшы 60 галасоў дэпутатаў Кнэсета, у той час як 59 дэпутатаў прагаласавалі супраць і адзін устрымаўся.
Зноскі
- 1 2 חה"כ נפתלי בנט — Кнесет.
- ↑ Naftali Bennett // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.reuters.com/world/middle-east/naftali-bennett-right-wing-millionaire-who-may-end-netanyahu-era-2021-05-30/
- 1 2 https://twitter.com/KastelMoti/status/1402967377558519809?s=20 — 2021. Праверана 10 чэрвеня 2021.
- Міністры па справах рэлігій Ізраіля
- Дэпутаты кнэсета
- Міністры абароны Ізраіля
- Прэм’ер-міністры Ізраіля
- Міністры адукацыі Ізраіля
- Міністры прамысловасці і гандлю Ізраіля
- Нарадзіліся 25 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1972 годзе
- Нарадзіліся ў Хайфе
- Выпускнікі Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме
- Асобы
- Міністры па справах дыяспары Ізраіля
- Міністры эканомікі Ізраіля
- Дэпутаты кнэсета 19-га склікання
- Дэпутаты кнэсета 20-га склікання
- Дэпутаты кнэсета 22-га склікання
- Дэпутаты кнэсета 23-га склікання
- Дэпутаты кнэсета 24-га склікання