Парок (кідальная машына)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Паро́к — агульная назва кідальнай машыны на землях Русі ў Сярэднявеччы (10—15 ст.). Канструкцыйна парокі маглі быць падобнымі на балісту (насцільная стральба) або на катапульту (навесная стральба). Адрозніваліся малыя і вялікія парокі. Вялікія парокі кідалі снарады масай да 200 кг (камяні, бярвенні, стрэлы, запальныя снарады і інш.) на адлегласць да 600—700 м.[1]

Зноскі

  1. Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с. : 30 л. ил. С.578.