Катапульта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Катапульта (лац.: catapulta ад грэч.: καταπέλτης, katapéltēs — кідаць з сілай) — кідальная машына для стральбы па крутой траекторыі, якая прыводзілася ў дзеянне сіламі пругкасці скручаных валокнаў (жылаў, рамянёў, валасоў і пад.) для насцільнай стральбы.

Канструкцыйна складалася са станка з папярочна прымацаваным скруткам валокнаў, рычага, вертыкальна замацаванага ніжнім канцом у скрутку, вертыкальнай рамы з папярочынай, вората. Рычаг адцягваўся назад воратам і мацаваўся, у лыжку рычага ўкладаўся снарад, рычаг адпускаўся. Паваротны рух рычага рэзка спыняўся папярочынай, а снарад вылятаў з лыжкі і рухаўся далей па інерцыі.

Снарадамі маглі быць камяні, ядры, стрэлы масай 30—480 кг на адлегласць 850—250 м.

Катапульта вядомая ў Еўропе з 5 ст. да н.э. (Старажытная Грэцыя, Старажытны Рым). Ужывалася ў Еўропе да 14—15 ст.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с. : 30 л. ил.. С. 322.