Партал:ЛГБТ/Добры артыкул

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барак Абама і Джудзі Шэпард (трэцяя справа)

Мэ́цью Уэ́йн Шэ́пард (англ.: Matthew Wayne Shepard, 1 снежня 1976, Каспер, Ваёмінг, ЗША12 кастрычніка 1998, Форт-Колінс, Каларада, ЗША) — амерыканскі студэнт, ахвяра злачынства на глебе нянавісці да гомасексуалаў, які стаў сімвалам барацьбы з гамафобіяй, гвалтам і забабонамі ў дачыненні да ЛГБТ-людзей. Яго забойства ў 1998 годзе выклікала шырокі рэзананс і прыцягнула ўвагу грамадскасці да праблем ЛГБТ-супольнасці. Пасля ў ЗША быў прыняты так званы «Акт Мэцью Шэпарда і Джэймса Бёрда-малодшага», які пашырыў заканадаўчае вызначэнне злачынства на глебе нянавісці.