Партал:Тэатр/Асоба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзіслаў Галубок
Уладзіслаў Галубок

Уладзіслаў Галубок, сапр.: Уладзіслаў Іосіфавіч Голуб (1882—1937?) — беларускі драматург, празаік, тэатральны рэжысёр, акцёр, мастак. Народны артыст Беларусі (1928).

Яго драматургічная, рэжысёрская і акцёрская дзейнасць з’яўляецца сувязным звяном паміж дарэвалюцыйным і савецкім беларускім тэатрам. У драматургіі яго творчасць выяўлялася глыбокім веданнем народнага жыцця. П’есы адрозніваліся сцэнічнай вастрынёй канфлікту, многія з іх напісаны ў жанры меладрамы з кантрасным супрацьпастаўленнем дабра і зла. Камедыі насычаны каларытным народным гумарам, характарызуюцца вострымі сітуацыямі з сатырычнай афарбоўкай (далей…).