Партал:Тэатр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Запрашаем на партал
«Тэатр»
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне

Тэатр (грэч. θέατρον — «месца для відовішчаў», потым — «відовішча», ад грэч. θεάομαι — гляджу, бачу) — род мастацтва, спецыфічным сродкам выражэння якога з'яўляецца сцэнічнае дзеянне, што ўзнікае ў працэсе гульні акцёра перад публікай.

Тэатр гарманічна аб'ядноўвае ў сабе розныя віды мастацтва — літаратуру (у форме драмы), музыку, харэаграфію, дэкаратыўнае мастацтва. Твор сучаснага тэатра — спектакль — ствараецца на аснове драматычнага ці музычна-сцэнічнага твора ў адпаведнасці з задумай рэжысёра і пад яго кіраўніцтвам сумеснымі намаганнямі акцёраў, мастакоў, дэкаратараў, сцэнографаў і інш. Спецыфіка тэатра патрабуе эмацыянальна-духоўнага адзінства акцёраў і гледачоў, наяўнасці агульных інтарэсаў паміж стваральнікамі спектакля і публікай.

правіць 

Абраны артыкул

Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета

Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета — адзіны ў Беларусі тэатр оперы і балета, адзін з двух музычных тэатраў (разам з Музычным тэатрам), галоўная музычная і тэатральная пляцоўка краіны.

Размешчаны ў гістарычным раёне Мінска — Траецкім прадмесці ў велічным будынку, акружаным маляўнічым паркам. Будынак тэатраы — помнік архітэктуры, узор савецкага канструктывізму з элементамі ар-дэко (арх. І. Р. Лангбард, Г. Л. Лаўроў). Пастаноўкі большасці спектакляў ідуць на мове арыгінала, а таксама на абедзвюх дзяржаўных мовах краіны — на беларускай і рускай (далей…).

правіць 

Асоба

Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч

Францішак Аляхновіч (1883 — 1944) — беларускі драматург, тэатральны дзеяч, публіцыст XX стагоддзя.

Яго аповесць «У капцюрох ГПУ» ёсць адным з ранніх твораў сусветнай літаратуры, які апісвае жыццё ў сталінскім канцэнтрацыйным лагеры непасрэдна з погляду арыштанта. П’есы Францішка Аляхновіча актыўна ставіліся аматарскімі і паўпрафесійнымі калектывамі Беларусі, Латвіі, Чэхіі і найбольш трупай Уладзіслава Галубка. За плённую працу Францішка Аляхновіча на ніве тэатра яшчэ пры жыцці яму прысвоілі званне «бацькі найноўшай беларускай драматургіі» (далей…).