Партал:Філатэлія/Выдатны спіс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Stamp 2012 Schedra Ukraina Lito.jpg

≛ Знакі паштовай аплаты Украіны (2012) — пералік (каталог) знакаў паштовай аплаты (паштовых марак), уведзеных у абарачэнне поштай Украіны ў 2012 годзе. Было выпушчана 98 паштовых марак: 83 памятныя (камемарацыйныя) паштовыя маркі і 15 стандартных восьмага выпуску (2012—2016). Тэматыка камемарацыйных марак ахоплівала юбілеі выбітных дзеячаў культуры, помнікі архітэктуры Украіны, знамянальныя даты, віды прадстаўнікоў фауны і флоры і іншыя сюжэты. У абарачэнне паступілі маркі наміналам ад 0,05 да 62,55 грыўні, а таксама літарныя наміналам «Ж», «L», «V».