Партрэт Генрыха Гогенцолерна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партрэт Генрыха Гогенцолерна. XVIII стагоддзе
Матэрыял Палатно, алей
Памеры 78 × 64 см
невядома

«Партрэт Генрыха Гогенцолерна» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная ў XVIII стагоддзі. Месцазнаходжанне невядома. Памер карціны — 78 × 64 см[1].

Захаваўся фотаздымак у Інстытуце мастацтва Польскай акадэміі навук. На карціне прускі прынц і выдатны палкаводзец Фрыдрых Генрых Людвіг Прускі, сын караля Фрыдрыха Вільгельма I, намаляваны з ордэнам Чорнага Арла[1].

Партрэты Гогенцолернаў апынуліся ў Нясвіжы дзякуючы Луізе Прускай[ru], жонцы князя Антонія ІІІ Генрыха Радзівіла, 12-га ардыната Нясвіжскага[1].

Паводле вопісу карцін і партрэтаў Нясвіжскага замка 1939 г. партрэт Генрыха Прускага знаходзіўся ў калідоры да службовых пакояў на першым паверсе. Пасля 1939 г. партрэт трапіў у Мінск, адкуль, верагодна, вывезены ў Германію ў 1944 г[1].

Зноскі

  1. а б в г Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. [16] л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5.