Партрэт Канстанцыі Панінскай
| | ||
| Юзаф Зайбт[d] | ||
| Партрэт Канстанцыі Панінскай. 1757 | ||
| Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск | ||
| (інв. ЗЖ-147) | ||
Партрэт Канстанцыі Панінскай аўтарства саксонскага мастака Юзафа Зайбта[1]. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]На гэтым партрэце Канстанцыя прадстаўлена ў сукенцы-рагоўцы[2]. Яе сіняя сукенка па французскай модзе апранута на жорсткі гарсэт з вострым мысам спераду (шніпам)[2]. Дэкальтэ авальнай формы і аздоблена стужкай карункаў (бертай) і нашытымі каралямі з жэмчугу і каштоўных камянёў. Прышпіленыя да станіка ніжэй пляча сукенкі рукавы складаюцца з каскада карункавых фальбонак, перахопленых у некалькіх месцах такімі ж каралямі[2].
Спадніца сукенкі ўздзета на рагоўку, аб чым сведчаць складкі чырвонай мантыі на гарнастаевым падбоі, якая накінута на плечы і прышпілена справа брошкай з каштоўных камянёў[2].
Прыпудраныя валасы зачасаны назад і з бакоў галавы завіты накшталт мужчынскага парыка, а ззаду спускаюцца двума туга завітымі локанамі. Такая прычоска называлася «малая пудраная»[3] і была пашырана ў сярэдзіне XVIII стагоддзя ў Францыі і іншых еўрапейскіх краінах[2].
Зноскі
- ↑ Высоцкая Н. Ф. Жывапіс барока Беларусі. — Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — С. 278. — 304 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.
- ↑ а б в г д Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5
- ↑ Рококо (1715 - 1789 гг.) (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5
- Высоцкая Н. Ф. Жывапіс барока Беларусі. — Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — С. 69-70. — 304 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.