Перайсці да зместу

Партрэт доктара Рэя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вінцэнт ван Гог
Партрэт доктара Рэя. 1889
Матэрыял Палатно
Тэхніка алей
Памеры 63 × 53 см
Пушкінскі музей, Масква
(інв. Ж-3272)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Партрэт доктара Рэя» — карціна Вінцэнта ван Гога, напісаная ў 1889 годзе.

На карціне намаляваны Фелікс Рэй, практыкант ў бальніцы Арля, дзе ўтрымліваўся Ван Гог. Доктар Рэй дапамагаў мастаку падчас прыступаў, і ў падзяку ван Гог напісаў гэты партрэт, які, па сведчанні сучаснікаў, атрымаўся вельмі падобным. Вінцэнт ван Гог змог перадаць асноўныя рысы доктара - фізічную моц і ўпэўненасць у сабе. Аднак Фелікс Рэй быў абыякавы да мастацтва і схаваў падораную яму карціну на гарышчы. Потым яна прыкрывала дзірку ў куратніку. Толькі ў 1900 годзе мастак Шарль Камоэн, апынуўшыся ў Арлі, знайшоў гэты партрэт у двары доктара Рэя.

Да 1918 г. партрэт знаходзіўся ў калекцыі С. І. Шчукіна ў Маскве, потым у Дзяржаўным музеі новага заходняга мастацтва, а з 1948 года і па сённяшні дзень знаходзіцца ў Музеі імя Пушкіна ў Маскве.

Пра гісторыю стварэння партрэта існуе аднайменная п'еса.

Зноскі