Партызанская брыгада імя В. І. Чапаева (К. С. Гапасюк, Ф. М. Баранаў)
Партызанская брыгада імя В. І. Чапаева | |
---|---|
Гады існавання | 1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Брэсцкае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 886 партызан (19.7.1944) |
Дыслакацыя | Антопальскі, Кобрынскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
Партызанская брыгада імя В. І. Чапаева — партызанская брыгада, створаная ў студзені 1944 года, да ліпеня таго ж года дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Антопальскага і Кобрынскага раёнаў.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Брыгада была створана на базе атрада імя Чапаева (арганізаваны ў красавіку 1942 на базе груп, якія дзейнічалі з ліпеня 1941). Пры фарміраванні брыгады атрад імя Чапаева быў разбуйнены, з выдзеленага ім асабістага складу былі арганізаваны атрады імя І. І. Арлова (камандзір атрада імя Чапаева І. І. Арлоў загінуў у баі), імя І. П. Паставалава (камандзір атрада І. П. Паставалаў загінуў у баі), імя Г. М. Малянкова.
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзіры
[правіць | правіць зыходнік]- Канстанцін Сцяпанавіч Гапасюк (студзень — май 1944);
- Фёдар Мікалаевіч Баранаў (май — ліпень 1944).
Камісары
[правіць | правіць зыходнік]- Максім Пракопавіч Леановіч (студзень — ліпень 1944);
- Мікалай Сяргеевіч Карпічэнка (ліпень 1944).
Начальнікі штаба
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Пятровіч Курапаў (студзень — май 1944);
- Валянцін Васілевіч Сцёпкін (чэрвень — ліпеь 1944).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1943 годзе атрад імя Чапаева знішчыў 7 нямецкіх апорных пунктаў, 11 маёнткаў. Партызаны брыгады ў лютым — маі 1944 года правялі 32 дыверсіі на чынуначным участку Кобрын — Івацэвічы, знішчыўшы 22 варожыя аўтамашыны, 7 мастоў на шашэйных дарогах, у чэрвені падарвалі 940 рэек, вялі баі з праціўнікам, які спрабаваў уварвацца ў зону дыслакацыі брыгады.
19 ліпеня 1944 года брыгада (886 партызан, чатыры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.:І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.