Беларускі штаб партызанскага руху

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Беларускі штаб партызанскага руху (у рус. скароце: БШПД) — орган, падпарадкаваны Цэнтральнаму штабу партызанскага руху (СССР). Ажыццяўляў ваеннае кіраўніцтва савецкім партызанскім рухам на тэрыторыі БССР пад нямецкай акупацыяй у час Вялікай Айчыннай вайны.

Створаны 9 верасня 1942, расфарміраваны 14 лістапада 1944 г. Начальнікі: П. З. Калінін (кастрычнік (верасень[1]) 1942 — кастрычнік 1944), палкоўнік А. А. Прохараў (кастрычнік—лістапад 1944). Штаб меў свае прадстаўніцтвы (аперацыйныя групы) на франтах, а кіраўніцтва партызанскай барацьбой ажыццяўляў праз 33 тэрытарыяльныя злучэнні партызанаў.

Зноскі

  1. Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.