Партыя левых сацыялістаў-рэвалюцыянераў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партыя левых сацыялістаў-рэвалюцыянераў

Партия левых

социалистов-революционеров
Лідар М.А.Спірыдонава,
М.А.Натансон,
Заснавальнік Boris Kamkov[d]
Дата заснавання 1917
Дата роспуску 1923
Краіна
  •  РСФСР[d]
Ідэалогія сацыялізм, інтэрнацыяналізм
Колькасць членаў да 200 тыс. чал. (ліпень 1918 г.)

Левыя эсэры, Партыя левых сацыялістаў-рэвалюцыянераў (інтэрнацыяналістаў) — партыя сацыялістычнага кірунку ў Расіі ў 19171923 гг. З пачатку 1-й сусветнай вайны існавалі як плынь, з лета 1917 г. — як фракцыя ў партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў); як самастойная партыя аформіліся на сваім першым з’ездзе 19 — 28 лістапада (2 — 11 снежня) 1917 г. у Петраградзе. Яе лідары: Б. Д. Камкоў  (руск.), М. А. Натансон  (руск.), М. А. Спірыдонава  (руск.) і інш. Цэнтральны друкаваны орган — газета «Знамя труда» (19171918 гг.). У ліпені 1918 г. 80 тысяч членаў. Выступалі за неадкладную перадачу зямлі сялянам, за выхад Расіі з 1-й сусветнай вайны, супраць кааліцыі з кадэтамі. Удзельнічалі ў Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г., галасавалі за дэкрэты 2-га Усерасійскага з’езда Саветаў, увайшлі ў ВЦВК (30 членаў), аднак адмовіліся ўвайсці ў савецкі ўрад (СНК), патрабуючы стварыць кааліцыйны ўрад з прадстаўнікоў сацыялістычных партый. З лістапада 1917 г. на пазіцыі левых эсэраў перайшла большасць эсэраўскіх арганізацый Беларусі. У студзені 1918 г. левыя эсэры ўвайшлі ў СНК (7 чалавек). Выступалі супраць Брэсцкага міру 1918 г., а пасля яго ратыфікацыі (сакавік 1918 г.) выйшлі з СНК. Асуджалі палітыку бальшавікоў у адносінах да сярэдняга і заможнага сялянства, на сваім 2-м з’ездзе (красавік 1918 г.) афіцыйна заявілі аб разрыве з імі. Улетку 1918 г. адбыўся леваэсэраўскі мяцеж  (руск.) у Маскве (6 — 7 ліпеня), выступленні ў іншых месцах, у тым ліку ў Оршы і Сянне (5 — 6 жніўня), якія былі падаўлены. 5-ы Усерасійскі з’езд Саветаў 9 ліпеня 1918 г. выключыў левых эсэраў са складу Саветаў, дзесяткі тысяч радавых членаў пакінулі партыю. У верасні 1918 г. з левых эсэраў вылучыліся партыі «народнікаў-камуністаў» і «рэвалюцыйных камуністаў», якія ў 1920 г. увайшлі ў РКП(б). Большая частка леваэсэраўскіх кіраўнікоў, у т.л. Спірыдонава, А.А.Ізмайловіч і іншыя працягвалі змагацца супраць бальшавікоў у падполлі. Страціўшы ўплыў на масы, левыя эсэры ў 1923 г. самаліквідаваліся.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Литвин, А.Л., Овруцкий, Л.М. Левые эсеры: программа и тактика: (Некоторые вопросы). — Казань, 1992.
  • Малашко, А.М. К вопросу об оформлении однопартийной системы в СССР. — Мн., 1969.
  • Фельштинский, Ю. Крушение мировой революции. Брестский мир, октябрь 1917 — ноябрь 1918. — М., 1992.