Парфір
Выгляд
Парфір — палеатыпныя эфузіўныя кіслыя горныя пароды, якія маюць парфіравую структуру (буйныя крышталі-украпанікі ў тонказярністай асноўнай масе). Бывае шэрага, жоўтага, ружовага, бурага і іншых колераў. Галоўныя разнавіднасці: ортафір — палеатыпны аналаг трахіту і кварцавы парфір — аналаг ліпарыту. Парфірам называюць таксама гіпабісальныя і жыльныя горныя пароды, у якіх мінералы-украпанікі знаходзяцца ў дробнакрышталічнай гранітападобнай масе (граніт-парфір). Парфір з высокімі дэкаратыўнымі якасцямі выкарыстоўваюцца як вырабы і абліцовачны камень.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).