Перайсці да зместу

Пасанда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасанда
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя

Пасанда — папулярная мясная страва родам з Індыйскага субкантынента, у прыватнасці, з Паўночнай Індыі, штата Хайдарабадзі, а таксама Пакістана. Паходзіць ад стравы, якая падавалася пры двары імператараў Маголаў, з’яўляецца характэрнай для магольскай кухні. Назва стравы звязана са словам «пасанда», што на мове урду азначае «фаварыт», «лепшы», «улюбёнец». Па адных даных, гэта адносіцца да гатунку мяса, традыцыйна выкарыстоўванага для пасанда; па іншых — да самой стравы. Можа пазначацца як кары.