Патрысія Веласкес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Патрысія Веласкес
ісп.: Patricia Velásquez
Дата нараджэння 31 студзеня 1971(1971-01-31) (53 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесія акцёрка, мадэль, кінаактрыса
Кірунак камедыя, драма і баявік
IMDb ID 0892383
patriciavelasquez.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Патрысія Карола Веласкес Семпрун (ісп.: Patricia Carola Velásquez Semprún; нар. 31 студзеня 1971, Маракайба, Венесуэла) — венесуэльская кінаактрыса і мадэль. Больш за ўсё вядомая па фільмах «Мумія вяртаецца» (2001), «Ягуар» (1996) і «Паляўнічыя за розумам» (2004).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Патрысія Веласкес нарадзілася 31 студзеня 1971 года ў Маракайба ў сям’і настаўнікаў, яна была пятым па ліку з шасці дзяцей.

Да 4 гадоў Патрысія Веласкес жыла ў Парыжы, потым — у Мехіка, дзе яе бацька працаваў па лініі ЮНЕСКА. Бацькі Патрысіі былі педагогамі і далм ёй добрую адукацыю.

Патрысія Веласкес пачынала як танцорка, але ў 17 гадоў яе выпадкова адкрыла топ-мадэльнае агенцтва. У 1988 годзе яна ўдзельнічала ў дэфіле Dolce & Gabbana.

Веласкес здымалася ў рэкламе духоў Allure ад Chanel, духоў Verino ад Roberto Verino і ўдзельнічала ў каталогу ніжняй бялізны для Victoria’s Secret.

У 1989 годзе ўдзельнічала ў конкурсе «Міс Венесуэла», заняла сёмае месца. Працавала ў Італіі, Іспаніі, Францыі, Вялікабрытаніі, Японіі, а потым стала першай амерыканскай топ-мадэллю ў Нью-Ёрку.

У 1997 годзе яна пакінула подыум і пачала браць урокі акцёрскага майстэрства.

У лютым 2015 года Патрысія Веласкес выпусціла мемуары «Хадзі прама» (англ.: Straight Walk), у якіх распавяла пра сваё нялёгкае юнацтва і пра адносіны з Сандрай Бернхард, стаўшы першай лацінскай супермадэллю, якая публічна прызнала сябе лесбіянкай.

Зноскі