Патрыс Талон
| Патрыс Талон | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Яі Боні | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1 мая 1958[1][2][…] (67 гадоў) |
||||||
| Жонка | Claudine Talon[d][3] | ||||||
| Дзеці | Lionel Talon[d][3] і Karen[3] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Узнагароды | |||||||
Патрыс Гіём Атаназ Талон (фр.: Patrice Guillaume Athanase Talon; нар. 1 мая 1958, Віда) — бенінскі бізнесмен, прэзідэнт Беніна з 6 красавіка 2016 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Талон паходзіць з народнасці фон і нарадзіўся ў горадзе Віда (Бенін). Ён атрымаў ступень бакалаўра ў Дакары, Сенегал.
Вядомы як «кароль бавоўны» з-за свайго ўдзелу ў баваўнянай прамысловасці, быў прыхільнікам прэзідэнта Яі Боні, фінансаваў яго выбарчыя кампаніі ў 2006 і 2011 гадах. За гэта яму дазволілі выкупіць у 2008 годзе баваўняную вытворчасць у дзяржаўнай сельгаскарпарацыі Санапра. У 2011 годзе, за два месяцы да выбараў, Талон атрымаў кантроль над портам Катану (гадавы даход порта супастаўны з бюджэтам усяго Беніна).
Аднак пасля выбараў 2011 года быў абвінавачаны ва ўдзеле ў змове з мэтай забіць Яі Боні і бег у Францыю ў 2012 годзе. Пасля ён быў памілаваны ў 2014 годзе.
Жанаты, мае дваіх дзяцей.
Зноскі
- ↑ Patrice Talon // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Patrice Talon // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в https://www.blackpast.org/global-african-history/patrice-talon-1958/