Перайсці да зместу

Патрыяршы экзархат Афрыкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Патрыяршы экзархат Афрыкі
Агульныя звесткі
Краіна Афрыкa
Заснавана 29 снежня 2021
Статыстыка
Прыходаў прыблізна 350 (жнівень 2025)
Святароў 2 біскупа, 263 святароў і 6 дыяканаў (жнівень 2025)[1]
Сайт exarchate-africa.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Патрыяршы экзархат Афрыкі (руск.: Патриарший экзархат Африки, англ.: Patriarchal Exarchate of Africa, фр.: l'Exarchat patriarcal d'Afrique) — экзархат Рускай праваслаўнай царквы, што аб’ядноўвае прыходы на тэрыторыі Афрыкі.

Па стане на жнівень 2025 года экзархат налічвае каля 350 парафій, якія дзейнічаюць у 36 з 55 краінах Афрыканскага кантынента, пры гэтым пастаянныя святары ёсць у 25 краінах. У кліры Экзархата служаць 2 біскупа, 263 святара і 6 дыяканаў. Дзейнічаюць 3 манаскія абшчыны[1]

У адказ на прызнанне 8 лістапада 2019 года Патрыярхам Александрыйскім Феадорам II Праваслаўнай Царквы Украіны і яе аўтакефаліі Свяшчэнны сінод Рускай праваслаўнай царквы 26 снежня 2019 года пастанавіў, сярод іншага, вывесці «прыходы Рускай Праваслаўнай Царквы, якія знаходзяцца на афрыканскім кантыненце» з юрысдыкцыі Александрыйскага патрыярхату і надзяліць іх стаўрапігіяльным статусам, прадстаўніцтва Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі пры патрыярху Александрыйскім пераўтварыць у прыход Рускай Праваслаўнай Царквы ў Каіры[2].

Рашэння аб утварэнню епархіі было прынята на пасяджэнні Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы, якое адбылося 29 снежня 2021 года ў Патрыяршай і Сінадальнай рэзідэнцыі ў Данілавым манастыры ў Маскве пад кіраўніцтвам Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Члены Сінода пастанавілі прыняць у юрысдыкцыю Рускай Праваслаўнай Царквы 102 клірыка Александрыйскага Патрыярхату з васьмі краін Афрыкі[3].

Быў утвараны Патрыяршы экзархат Афрыкі ў складзе Паўночна-Афрыканскай і Паўднёва-Афрыканскай епархій, а кіраўніку Патрыяршага экзархату Афрыкі мець тытул «Клінскі». Таксама быў уключаны ў склад Паўночна-Афрыканскай епархіі стаўрапігіяльныя прыходы Маскоўскага Патрыярхату ў Егіпце, Тунісе і Марока, а епархіяльнаму архіерэю Паўночна-Афрыканскай епархіі мець тытул «Каірскі і Паўночна-Афрыканскі»[4].

Зноскі

  1. а б Русская православная церковь в Африке: становление патриаршего экзархата и укрепление духовных связей. russkiymir.ru (27 жніўня 2025).
  2. Журналы заседания Священного Синода от 26 декабря 2019 года (журнал № 151). Официальный сайт Русской православной церкви (26 снежня 2019).
  3. Журналы Священного Синода от 29 декабря 2021 года (журнал № 100). patriarchia.ru. Официальный сайт Русской православной церкви (29 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2021. Праверана 29 снежня 2021.
  4. СВЯШЧЭННЫ СІНОД РУСКАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ ПАСТАНАВІЎ УТВАРЫЦЬ ПАТРЫЯРШЫ ЭКЗАРХАТ АФРЫКІ