Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі ўсяе Русі з 2009 года Кірыл

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі — тытул прадстаяцеля Рускай праваслаўнай царквы.

Поўны тытул зараз (2008) Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі. Ён быў прыняты ў 1943 годзе пры абранні патрыярхам Сергія (Страгародскага).

Патрыярства заснавана ў Маскве ў 1589 годзе: першым Патрыярхам стаў Іоў. Скасавана ў 1721 годзе; адноўлена рашэннем Памеснага Сабора Расійскай Царквы 28 кастрычніка (10 лістапада) 1917 года.

Спіс Патрыярхаў Маскоўскіх:

Паводле дзеючага Статуту ад 2000 года, сан Патрыярха з’яўляецца пажыццёвым; права суду над Патрыярхам і нізлажэння яго, роўна як і рашэнне пытання аб яго сыходзе на пакой, належыць Архірэйскаму сабору. У перыяд вакансіі Патрыяршай кафедры Свяшчэнны сінод абірае з ліку сваіх сталых членаў Месцаблюсціцеля Патрыяршага Прастолу. «Не пазней шасці месяцаў па вызваленні Патрыяршага Пасаду Месцаблюсціцель і Свячшэнны сінод… склікаюць Памесны сабор для абрання новага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі». Кандыдат у Патрыярхі павінен быць архірэем РПЦ не маладзей за 40 гадоў, мець «вышэйшую багаслоўскую адукацыю, дастатковы досвед епархіяльнага кіравання». Працэдура абрання Патрыярха Статутам не дэталізаваная; «працэдуру абрання ўсталёўвае Свячшэнны Сінод».

Патрыярх уступае ў сан падчас адмысловай урачыстай цырымоніі — інтранізацыі, якая праводзіцца праз некалькі дзён пасля абрання.