The Hollywood Reporter
The Hollywood Reporter | |
---|---|
| |
Арыгінальная назва |
англ.: The Hollywood Reporter[1] |
Тып | часопіс і газета |
Уладальнік | Penske Media Corporation[d] |
Выдавец | Penske Media Corporation[d] |
Краіна | |
Рэдактар | Janice Min[d] |
Галоўны рэдактар | Мэцью Белані |
Заснавана | 1930 |
Мова | англійская[1] |
Перыядычнасць | штотыднёвік |
Галоўны офіс | |
ISSN | 0018-3660 |
Узнагароды | |
Вэб-сайт | hollywoodreporter.com (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«The Hollywood Reporter» (бел.: Галівудскі рэпарцёр) — вядучы амерыканскі часопіс і вэб-сайт, прысвечаны галівудскаму кіно, тэлебачанню і індустрыі забаў. Выходзіць раз на тыдзень. Разам з выданнем «Variety» на працягу апошняга дзесяцігоддзя быў адным з двух найбуйнейшых амерыканскіх часопісаў пра кіно. Выдаецца пад слоганам: «The Definitive Voice of Entertainment News». Часопіс з’яўляецца афіцыйным веснікам такіх прэстыжных амерыканскіх цырымоній уручэння ўзнагарод прадстаўнікам кінаіндустрыі, сцэны і шоу-бізнесу, як «Оскар» і «Эмі». Цэнтральны офіс знаходзіцца ў Лос-Анджэлесе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Часопіс быў заснаваны Уільямам Р. Уілкерсанам[3] як штодзённая газета, першы нумар выйшаў у верасні 1930 года. Газета выходзіла з панядзелка па суботу на працягу першых 10 гадоў, за выключэннем кароткага перыяду, затым з панядзелка па пятніцу з 1940 года. Уілкерсан кіраваў газетай да сваёй смерці ў верасні 1962 года, хоць яго апошняя калонка з’явілася за 18 месяцаў да гэтага[4]. Жонка Уілкерсана, Цічы Уілкерсан Касель , заняла пасаду выдаўца і галоўнага рэдактара пасля смерці мужа[5].
У 2010 годзе перайшоў на штотыднёвы шырокафарматны друкаваны часопіс з абноўленым вэб-сайтам.
Часопіс з’яўляецца часткай «Billboard-Hollywood Reporter Media Group», і належыць «MRC», яго штаб-кватэра знаходзіцца ў Лос-Анджэлесе.
Галоўныя рэдактары
[правіць | правіць зыходнік]- з 2017 — Мэцью Белані
- 2010—2017 — Джэніс Мін
- 2007—2010 — Элізабет Гідэр
- 2005—2007 — Сінція Літлтан
- 2001—2006 — Говард Бернс
- 1999—2001 — Аніта Буш
- 1990—1999 — Алекс Бен Блок
- 1962—1988 — Цічы Уілкерсан Касель
- 1930—1962 — Уільям Р. Уілкерсан
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Найбольш значныя раздзелы часопіса: Cover Stories (асноўныя навіны), International (навіны сусветнай кінаіндустрыі), Business (кінаіндустрыя як бізнес), Movies (навіны кінаіндустрыі Галівуда), Movie Reviews (агляды і рэцэнзіі на фільмы), Television (тэлебачанне), Television Review (агляды тэлеперадач, тэлесерыялаў), Tech (тэхналогіі ў кіно), Awards (усе аб узнагароджаннях, фестывалях, намінацыях, прагнозах), Live Feed (стужка навінаў), Style (стыль).
Зноскі
- ↑ а б в The ISSN portal — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0018-3660
- ↑ http://www.usnpl.com/addr/aaddressresult.php?id=5109
- ↑ "The Hollywood Reporter". Архівавана з арыгінала October 4, 2007. (англ.)
- ↑ Littleton, Cynthia; Byrge, Duane (March 17, 2005). "Paper Tale". The Hollywood Reporter. Архівавана з арыгінала October 9, 2007.
- ↑ Wilkerson Kassel, Tichi. Women in Media(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2007. Праверана 26.11.2020. (англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная старонка (англ.)