Паша (тытул)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мухамед Алі-паша

Паша́ (турэцк.: paşa, асм.پاشا «paşa» - «апора стальца») — тытул вышэйшых ваенных і грамадзянскіх саноўнікаў у палітычнай сістэме Асманскай імперыі, пазней — у краінах, якія раней у яе ўваходзілі. Уяўляе сабой скарочаную форму тытула падышах, які выкарыстоўваўся асманскімі султанамі.

Пашамі менаваліся, як правіла, губернатары або генералы. Толькі асманскі султан Турцыі і хедзіў Егіпту маглі ўзнагароджваць тытулам пашы. Першапачаткова тытул выкарыстоўваўся выключна для военачальнікаў, але пасля дэвальваваўся і мог ужывацца ў дачыненні да якой-небудзь высокапастаўленай афіцыйнай асобы або наогул да старонняй асобы, ганараванай падобным чынам. У якасці ганаровага тытула «паша» прыкладна роўны «сэру» або «пану». Вышэй за пашаў стаялі хедзівы і візіры, ніжэй — беі.

Існавалі пашы трох ступеняў — бейлербей-паша, мірміран-паша і мірліва-паша, што адзначалася лікам конскіх хвастоў, паўлінавых хвастоў або хвастоў якаў у іх асабістых штандартах; чатыры хвасты насіў толькі сам султан як вярхоўны ваенаначальнік.

Тытул існаваў з 15 ст. і да сяр. 20 ст. — у Турцыі (скасаваны ў 1934), Егіпце (1952), Іраку (1958).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]