Паэтызм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Паэтызм — першапачаткова літаратурны напрамак, які ўзнік на тэрыторыі Чэхаславакіі і ніколі не перасягнуў межы чэхаславацкай культурнай прасторы. Паэтызм меў амбіцыі быць не толькі літаратурнай з'явай, а таксама спосабам светабачання. Мэтай паэтызму было поўнае вызваленне ад палітыкі і аптымістычны погляд на свет. Ён быў засяроджаны выключна на сучаснасці, дакладней на яе радасных момантах. Галоўнымі пачуццямі сталася шчасце і радасць, у паэтызме быў вельмі важным эмацыйны бок.

Асновай філасофіі паэтыстаў было адчужэнне і самаадчужэнне чалавека, праблема чалавечых адносін. Яны лічылі, што ў чалавечых адносінах і адносінах чалавека да навакольнага свету адбылася дэфармацыя. У гэтым адчужэнні яны вінавацілі грамадства, якое праз сваю сістэму арганізацыі перастала цікавіцца пачуццямі асобы, засяродзіўшыся выключна само на сябе. Мэтай паэтызму было дапамагчы выпраўленню і пераадоленню гэтага адчужэння.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Карані паэтызму ў пралетарскай паэзіі. Напрамак узнік у асяроддзі авангарднай суполкі «Дэветсіл». Годам узнікнення лічыцца 1923 год, хаця тэрмін «паэтызм» з'явіўся толькі ў 1924 годзе. У 1924 годзе Карэл Тайге апублікаваў у часопісе «Host» («Госць») першы накід паэтызму, а ў 1928 годзе ў «Revui Devětsilu» быў надрукаваны Маніфестываль паэтызму, які выйшаў пад назвай «Паэтызм».

У чэхаславацкай літаратуры паэтызм існаваў да Другой сусветнай вайны.

Паэтызм у літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

Літаратары-паэтысты падкрэслівалі камбінаванне паэтычных вобразаў без залежнасці на логіцы. Прыярытэтам іх вершаў была прыгожая рыфма.

Паэтызм у выяўленчым мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Karel Teige: Poetismus — ein Manifest. In: Květoslav Chvatík: Die Prager Moderne. Erzählungen, Gedichte, Manifeste. З увядзеннем Мілана Кундэры. Suhrkamp, Frankfurt am Main 1991, ISBN 3-518-40397-4, S. 139—148.
  • Ludvík Kundera, Eduard Schreiber: Adieu Musen. Anthologie des Poetismus. Deutsche Verlags-Anstalt, München 2004, ISBN 3-421-05257-3 (Tschechische Bibliothek).