Вілем Завада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вілем Завада
чэшск.: Vilém Závada
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 22 мая 1905(1905-05-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 лістапада 1982(1982-11-30)[1][2][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Дзеці Jan Závada[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, перакладчык, рэдактар, бібліятэкар, эсэіст
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вілем Завада (22 мая 1905, вёска Грабава, паблізу Остравы30 лістапада 1982, Прага) — чэшскі паэт, перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 30-я гг. быў рэдактарам літаратурных часопісаў «České slovo», «A-​​Zet» і інш. Першыя зборнікі вершаў «Паніхіда» (1927) і «Сірэна» (1932) працятыя свядомасцю няшчасця. Жыццё Остравы адлюстравана ў зборніку «Дарога пешшу» (1937). У зборніках «Прыгонная вежа» (1940), «Уваскрашэнне з мёртвых» (1945) пратэст супраць нацысцкай акупацыі і радасць вызвалення. Зборнікі «Горад святла» (1950), «Палявыя кветкі» (1955), «Адно жыццё» (1962) раскрываюць духоўнае абнаўленне чалавека. Лірычнаму герою зборніка «На парозе» (1970) ўласціва адчуванне паўнаты быцця насуперак старасці.

На беларускую мову яго вершы перакладалі Хведар Жычка[8], Язэп Семяжон[9].

Зноскі

  1. а б Vilém Závada // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. Czech National Authority Database Праверана 9 студзеня 2020.
  4. Encyklopedie dějin města Ostrava — 2018. Праверана 20 мая 2023.
  5. Encyklopedie dějin města Ostrava — 2018. Праверана 8 сакавіка 2021.
  6. Studenti pražských univerzit 1882–1945
  7. Vědecká knihovna v Olomouci REGO Праверана 1 красавіка 2024.
  8. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
  9. Язэп Семяжон Архівавана 26 студзеня 2022.