Паўднёваафрыканская лісіца
Выгляд
| Паўднёваафрыканская лісіца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Vulpes chama Smith, 1833 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Паўднёваафрыканская лісіца (Vulpes chama) — від лісіц, распаўсюджаны на поўдні афрыканскага кантынента.
Знешні выгляд
[правіць | правіць зыходнік]Афарбоўка поўсці паўднёваафрыканскай лісіцы вагаецца ад чорнага да серабрыста-шэрага з лёгкім жаўтаватым адценнем па баках і на жываце. Кончык хваста заўсёды чорны. Даўжыня цела складае 45-61 см, даўжыня хваста 30-40 см, вышыня ў карку 28-33 см, а вага ад 3,6 да 5 кг.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Паўднёваафрыканская лісіца распаўсюджана ў Паўднёвай Афрыцы ад Зімбабве да Анголы. Яе асяроддзем пасялення з'яўляюцца галоўным чынам адкрытыя саваны і паўпустыні.
