Перайсці да зместу

Ангола

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ангола
парт.: República de Angola[1]
фр.: République d’Angola[2]
англ.: Republic of Angola[1][3]
англ.: People's Republic of Angola[1]
парт.: República Popular de Angola
фр.: République populaire d'Angola
славацк.: Angolská republika[4]
Дэвіз: «Virtus Unita Fortior
лац.: Адзінства забяспечвае сілу»
Гімн: «Наперад, Ангола!»
Дата незалежнасці 11 лістапада 1975 (ад Партугаліі)
Афіцыйныя мовы партугальская мова
Сталіца
Найбуйнейшыя гарады Луанда
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт Жуан Ларэнсу
Тэрыторыя
 • Агулам 1 246 700 км² (22-я ў свеце)
 • % воднай паверхні малаваж.
Насельніцтва Анголы
 • Ацэнка 18 498 000[5] чал. (59-я)
 • Шчыльнасць 14,8 чал./км²
ВУП
 • разам (2008) 105,078 млрд[6] дол. (62-е месца)
 • На душу насельніцтва 6 251[6] дол.
ІРЧП (2007) 0.564
Валюта кванза
Інтэрнэт-дамен .ao
Код ISO AO
Код МАК ANG
Тэлефонны код +244
Часавыя паясы UTC+1 і Africa/Luanda[d][8]
Аўтамабільны рух справа[d][9]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анго́ла (парт.: Angola), Рэспу́бліка Анго́ла (парт.: República de Angola) — дзяржава ў паўднёва-заходняй частцы Афрыкі. Мяжуе на поўначы з Рэспублікай Конга, на поўначы і паўночным усходзе — з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга, на ўсходзе — з Замбіяй, на поўдні — з Намібіяй. На захадзе тэрыторыя краіны абмываецца водамі Атлантычнага акіяна, працягласць берагавой лініі — 1600 км. Сталіца — г. Луанда (каля 4,5 млн жыхароў). Іншыя буйныя (звыш 100 тыс. жыхароў) гарады — Уамба, Лубанга, Бенгела, Намібе. Эксклаў, аддзелены ад асноўнай тэрыторыі краіны – правінцыя Кабінда.

Тэрыторыя — 1246,7 тыс. кв. км (краіна займае па плошчы тэрыторыі 7-е месца на Афрыканскім кантыненце), у адміністрацыйным дачыненні падзеленая на 18 правінцый, уключаючы сталіцу, якая мае аналагічны статус, 157 муніцыпалітэтаў і звыш 500 сельскіх адміністрацыйных адзінак — камун.

Грашовая адзінка — кванза (1 дол. ЗША = 74,8 кванз). Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці, адзначаецца 11 лістапада. Дзяржаўная мова — партугальская.

Клімат — вільготны трапічны на поўначы, умераны ў цэнтральнай частцы краіны, засушлівы на поўдні. Сезон дажджоў працягваецца з кастрычніка па красавік, сухі — з мая па верасень.

Да сярэдзіны першага тысячагоддзя н. э. тэрыторыя Анголы была населена пераважна кайсанскімі народамі. Каля V ст. з поўначы сюды мігрыравалі плямёны банту, якія займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй, ведалі выраб керамікі і вытворчасць жалеза. Да XVI ст. яны заснавалі шэраг дзяржаўных утварэнняў. Найбуйнейшымі з іх былі Каралеўства Конга, Ндонга, Нгоё.

Упершыню еўрапейцы (партугальцы) з’явіліся на тэрыторыі Анголы ў 1482 годзе. У XVI ст. яны заснавалі на ўзбярэжжы Анголы шэраг апорных пунктаў, у тым ліку ў 1576 годзе — Сан-Паўлу-ды-Луанда (цяперашняя Луанда). Да канца XIX ст. Партугалія завяршыла каланізацыю тэрыторыі сучаснай Анголы.

У лютым 1961 года пачалася нацыянальна-вызваленчая барацьба ангольскага народа за ліквідацыю партугальскага каланіялізму. Яна вялася пад кіраўніцтвам трох сфармаваных на этнічнай аснове арганізацый — Народнага руху за вызваленне Анголы (МПЛА), Нацыянальнага фронту вызвалення Анголы (ФНЛА) і Нацыянальнага саюза за поўную незалежнасць Анголы (УНІТА). На працягу доўгага часу паміж імі існавала суперніцтва, якое ў 1975 годзе перарасло ў ваеннае супрацьстаянне.

11 лістапада 1975 года ў Луандзе кіраўніцтва МПЛА абвясціла нацыянальную незалежнасць Анголы. УНІТА на чале з Ж. Савімбі працягнула ўзброеную барацьбу за ўладу, у асобныя перыяды кантралюючы да 2/3 тэрыторыі краіны. Кропка ва ўнутрыангольскім канфлікце, які стаў адным з самых працяглых на Афрыканскім кантыненце, была пастаўленая ў красавіку 2002 года, пасля смерці Ж. Савімбі.

Дзяржаўны лад

[правіць | правіць зыходнік]

Ангола — прэзідэнцкая рэспубліка. Прэзідэнт краіны, кіраўнік дзяржавы і ўрада – гэта лідар найбуйнейшай партыі ў Нацыянальнай асамблеі, які аўтаматычна становіцца прэзідэнтам.

Вышэйшы заканадаўчы орган — Нацыянальная асамблея (аднапалатны парламент, які складаецца з 220 дэпутатаў). Пасля выбараў, якія адбыліся 24 жніўня 2022 года, кіруючая партыя МПЛА атрымала 124 месцы ў парламенце, апазіцыйная партыя УНІТА атрымала 90 месцаў.

Судовая сістэма Анголы ўключае ў сябе Канстытуцыйны суд, Вярхоўны суд, Вышэйшы ваенны суд, а таксама правінцыйныя і муніцыпальныя суды.

Насельніцтва (май 2008) — больш за 14,5 млн чалавек. Асноўныя этнічныя групы — авімбунду (37 %), кімбунду (25 %), баконга (13 %), чоквэ, куаньяма/авамба, ньянека, нгангела, кабінда і інш — 25 %. Прырост насельніцтва складае каля 3 % у год. У гарадах пражывае больш 40 % насельніцтва краіны.

Асноўныя рэлігіі. Больш паловы ангольцаў — каталікі, 35 % — пратэстанты, астатнія прытрымваюцца традыцыйных вераванняў.

Сярэдняя працягласць жыцця складае 40 гадоў. Дзіцячая смяротнасць — адна з самых высокіх у свеце (260 на 1000 дзяцей ва ўзросце да 5-ці гадоў, 154 — на 1000 нованароджаных). 65 % жыхароў Анголы не абхопленыя базавым медыцынскім абслугоўваннем. Адзначаны рост захворвання СНІДам. Застаецца надзвычай высокім узровень смяротнасці ад малярыі і інфекцыйных захворванняў.

Непісьменнасць насельніцтва ва ўзросце старэй 15 гадоў — каля 42 %.

Па запасах карысных выкапняў Ангола з’яўляецца адной з найбагацейшых краін Афрыкі. У Анголе маюцца радовішчы нафты (агульныя запасы — 4,2 млрд т., прамысловыя — 420 млн т), газу, алмазаў, жалезнай (0,2-0,5 млрд т.) і меднай (125—280 млн т) руд, фасфарытаў (60-150 млн т), кварца (0,8-1 млрд т), граніту (1,2 млрд т), золата, серабра, рэдказямельных элементаў, гіпсу, сыравіны для вытворчасці цэменту. Валодае вялікімі гідраэнергетычнымі рэсурсамі (па ацэнцы парадку 1,9 млрд кВт*г).

Сацыяльна-эканамічнае становішча Анголы застаецца складаным. Шматгадовая грамадзянская вайна нанесла краіне сумарную матэрыяльную шкоду парадку 20 млрд дол. ЗША. Агульны аб’ём прамысловай вытворчасці, за выключэннем здабычы нафты, скараціўся да 10 % ад узроўню 1973. Узровень жыцця ў краіне працягвае заставацца нізкім: прыбыткі 70 % ангольцаў складаюць меней 1 дол. у дзень. Некаторае аздараўленне эканамічнай сітуацыі дасягаецца галоўным чынам за кошт павелічэння прыбыткаў ад экспарту прадуктаў нафтавай і горназдабываючай галін. У 2007 у Анголе здабывалася 1,7 млн барэляў нафты ў дзень (625,7 млн барэляў у год). Да 2010 плануецца давесці здабычу да 2,6 млн барэляў нафты ў дзень. Доля нафты ў ангольскім ВУП складае каля 60 %, а ў агульным аб’ёме паступленняў у бюджэт — 80 %.

Аб’ём ВУП у 2007 па папярэдніх дадзеных, склаў парадку 59 млрд дол. ЗША, ВУП на душу насельніцтва — 2780 дол. ЗША. Тэмпы росту ВУП у 2007 годзе — каля 23 %. Інфляцыя ў 2007 склала троху меней 12 %.

Другім па значэнні пасля нафтавага застаецца горназдабываючы сектар, высокія тэмпы росту якога забяспечвае дыяментна-брыльянтавы комплекс. У 2007 у Анголе было здабыта 9,7 млн карат дыяментаў, што ў коштавым выразе склала парадку 1,3 млрд дол. ЗША. У адпаведнасці з прагнозамі ў 2008 вытворчасць неапрацаваных дыяментаў у краіне дасягне 10 млн карат.

Па дадзеных Сусветнага банка, валютныя рэзервы Анголы выраслі з 3 млрд дол. у снежні 2005 да 9,2 млрд дол. да канца 2006, а ў 2007 склалі 13,5 млрд дол. За кошт павелічэння золатавалютных запасаў урадам створаны стабілізацыйны фонд.

Нягледзячы на рост сельскагаспадарчай вытворчасці, які адзначаецца ў апошні час, краіна мае сур’ёзныя цяжкасці з забеспячэннем насельніцтва прадуктамі харчавання. Сельская гаспадарка задавальняе толькі 10 % патрэбнасцяў краіны ў харчаванні і сыравіне.

Валютныя паступленні Анголы ў асноўным забяспечваюцца за кошт вывазу нафты, газу і нафтапрадуктаў, а таксама неапрацаваных дыяментаў. За кошт павелічэння продажу нафты рэзка выраслі аб’ёмы ангольскага экспарту (90 % — нафта), У 2006 экспарт дасягнуў 35 млрд дол. ЗША (2005 — 20 млрд дол. ЗША, 2004 — 13,5 млрд дол. ЗША). Імпарт 2006 — 10,5 млрд дол. ЗША (2005 — 9 млрд дол. ЗША, 2004 — 5,8 млрд дол. ЗША). Гандлёвыя і знешнеэканамічныя сувязі арыентаваныя першым чынам на такія краіны, як ЗША, Партугалія, ПАР, КНР, Францыя, Германія, Бразілія.

Магчымасці мясцовага турызму з-за сацыяльнай напружанасці, якасці дарог і слаба развітай інфраструктуры абмежаваныя. Разам з тым ангольскі ўрад праяўляе зацікаўленасць у развіцці турыстычнага сектара, разглядаючы яго ў ліку магчымых напрамкаў дыверсіфікацыі нацыянальнай эканомікі.

У цяперашні час транспартная галіна Анголы знаходзіцца ў крытычным стане. Многія аўтамабільныя дарогі і чыгункі, а таксама аэрапорты сталі непрыдатнымі для выкарыстання або знаходзяцца ў аварыйным стане, значная частка партоў не здольная прымаць грузы. Статус міжнароднага аэрапорта мае толькі сталічны аэрапорт «4-га лютага». Працягласць чыгуначнай сеткі — 2719 км.

У Луандзе дзейнічае пяць універсітэтаў, з якіх найболей буйнымі з’яўляюцца Дзяржаўны ўніверсітэт імя А. Нета (6,5 тыс. студэнтаў) і Каталіцкі ўніверсітэт (філіял лісабонскага ўніверсітэта «Лузіяда»).

Ёсць два дзяржаўныя каналы тэлебачання, адна дзяржаўная і некалькі незалежных радыёстанцый, выдаецца штодзённая ўрадавая газета «Жорнал дэ Ангола», некалькі штотыднёвых незалежных выданняў.

  1. а б в Central Intelligence Agency The World FactbookWashington, D.C.: Central Intelligence Agency, U.S. Government Printing Office, 1962. — ISSN 0277-1527; 1553-8133 Праверана 29 ліпеня 2020.
  2. http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
  3. Official Names of the United Nations MembershipUN, 2016. — 5 p.
  4. https://www.skgeodesy.sk/sk/ugkk/geodezia-kartografia/standardizacia-geografickeho-nazvoslovia/nazvy-statov/
  5. Department of Economic and Social Affairs Population Division (2009). World Population Prospects, Table A.1 (.PDF). 2008 revision. United Nations. Праверана 2009-03-12. {{cite journal}}: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка); line feed character у |author= на пазіцыі 42 (даведка)
  6. а б Angola(недаступная спасылка). International Monetary Fund. Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2014. Праверана 1 кастрычніка 2009.
  7. Clarence-Smith W. G., Thornton J. K. Angola // Encyclopædia Britannica Праверана 8 мая 2025.
  8. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/africa
  9. http://chartsbin.com/view/edr