Паўднёва-Ілінойскі ўніверсітэт у Карбандэйле

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўднёва-Ілінойскі ўніверсітэт у Карбандэйле
англ.: Southern Illinois University Carbondale
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Southern Illinois University Carbondale
Заснаваны 1869
Студэнты 11 366[1]
Размяшчэнне Карбандэйл, Ілінойс, ЗША
Сайт siu.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўднёва-Ілінойскі ўніверсітэт у Карбандэйле (англ.: Southern Illinois University Carbondale) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Карбандэйл у штаце Ілінойс, ЗША.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1869 годзе, ўніверсітэт з'яўляецца старэйшым і флагманскім кампусам сістэмы Паўднёва-Ілінойскага ўніверсітэта. Ён прымае студэнтаў з усіх 50 штатаў і больш чым 100 краін свету. Першапачаткова заснаваны як звычайны каледж, універсітэт сёння прапануе праграмы па розных дысцыплінах, спалучаючы моцныя гуманітарныя традыцыі з акцэнтам на даследаваннях. Вучэльня атрымала абмежаваны статус універсітэта ў 1943 годзе і запачаткавала магістратуру ў 1950 годзе. Універсітэт вядомы сваімі даследчыцкімі партнёрствамі, у тым ліку з НАСА, Геалагічнай службай ЗША, Службай аховы рыб і дзікай прыроды ЗША і інш.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж сельскай гаспадаркі, жыцця і фізічных навук
  • Каледж мастацтваў і медыяў
  • Каледж бізнесу і аналітыкі
  • Каледж інжынерыі, вылічальнай тэхнікі, тэхналогій і матэматыкі
  • Каледж здароўя і гуманітарных навук
  • Каледж вольных мастацтваў
  • Школа медыцыны
  • Школа права
  • Школа адукацыі
  • Школа паслядыпломнай адукацыі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]