Паўднёва-Каралінскі ўніверсітэт у Эйкене

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўднёва-Каралінскі ўніверсітэт у Эйкене
англ.: University of South Carolina Aiken
Арыгінальная назва англ.: University of South Carolina Aiken
Заснаваны 1961
Студэнты 3 944[1]
Размяшчэнне Эйкен, Паўднёвая Караліна, ЗША
Сайт usca.edu

Паўднёва-Каралінскі ўніверсітэт у Эйкене (англ.: University of South Carolina Aiken) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Эйкен у штаце Паўднёвая Караліна.

З'яўляецца часткай Сістэмы Паўднёва-Каралінскага ўніверсітэта.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт прапануе адукацыйныя праграмы на атрыманне ступеняў бакалаўра і магістра.

Кампус універсітэта размешчаны на 183 га у горадзе Эйкен у 18 мілях ад горада Агаста, штат Джорджыя, і ў 60 мілях ад горада Калумбія, штат Паўднёвая Караліна.

У 2019 годзе ўніверсітэт заняў 1-е месца сярод лепшых дзяржаўных рэгіянальных навучальных устаноў на Поўдні ЗША.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж мастацтваў, гуманітарных і сацыяльных навук
  • Каледж навук і інжынерыі
  • Анлайн-каледж
  • Школа бізнес-адміністравання
  • Школа адукацыі
  • Школа медсястрынства

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]