Паўднёва-Каралінскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўднёва-Каралінскі ўніверсітэт
англ.: University of South Carolina
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of South Carolina
Заснаваны 1801
Студэнты 35 470[1] і 51 853[2]
Размяшчэнне Калумбія, Паўднёвая Караліна, ЗША
Сайт sc.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўднёва-Каралінскі ўніверсітэт (англ.: University of South Carolina) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Калумбія ў штаце Паўднёвая Караліна.

З'яўляецца галаўной ўстановай Сістэмы Паўднёва-Каралінскага ўніверсітэта.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Гэта флагман сістэмы вышэйшай адукацыі штата і яго буйнейшы ўніверсітэт па колькасці студэнтаў. Яго галоўны кампус займае больш за 145 га ў цэнтры горада Калумбія — сталіцы штата.

Тут захоўваецца самая вялікая калекцыя Роберта Бёрнса і шатландскіх літаратурных матэрыялаў за межамі Шатландыі і самая вялікая ў свеце калекцыя Эрнэста Хемінгуэя.

Заснаваны ў 1801 годзе як Паўднёва-Каралінскі каледж, універсітэт сёння прапануе больш за 350 праграм навучання, якія вядуць да атрымання ступеняў бакалаўра, магістра і доктара ў 14 каледжах і школах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

  • 1801 — Паўднёва-Каралінскі каледж
  • 1866 — Паўднёва-Каралінскі ўніверсітэт
  • 1880 — Паўднёва-Каралінскі каледж сельскай гаспадаркі і механікі
  • 1882 — Паўднёва-Каралінскі каледж
  • 1888 — Паўднёва-Каралінскі ўніверсітэт
  • 1890 — Паўднёва-Каралінскі каледж
  • 1906 — Паўднёва-Каралінскі ўніверсітэт

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Каледжы і школы[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж мастацтваў і навук
  • Школа бізнесу
  • Каледж адукацыі
  • Каледж інжынерыі і вылічальнай тэхнікі
  • Школа аспірантуры
  • Каледж гасціннасці, рознічнага гандлю і спартыўнага менеджменту
  • Каледж інфармацыі і камунікацый
  • Школа права
  • Школа медыцыны ў Калумбіі
  • Школа медыцыны ў Грынвілі
  • Школа музыкі
  • Каледж медсястрынства
  • Каледж фармацыі
  • Школа грамадскага здароўя
  • Каледж сацыяльнай работы
  • Ганаровы каледж

Універсітэцкая сістэма[правіць | правіць зыходнік]

Сістэма Паўднёва-Каралінскага ўніверсітэта — гэта сістэма дзяржаўных універсітэцкіх кампусаў і ўстаноў адукацыі (напаўсамастойных універсітэтаў і каледжаў), створаная ў 1957 годзе для пашырэння адукацыйных магчымасцей жыхароў Паўднёвай Караліны, а таксама пашырэння ахопу Паўднёва-Каралінскім ўніверсітэтам усяго штата. Сістэма ўключае ў сябе флагманскі навукова-даследчы кампус у Калумбіі, 3 старэйшыя кампусы і 4 рэгіянальныя кампусы:

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]