Паўднёва-Уральскі запаведнік
Паўднёва-Уральскі дзяржаўны прыродны запаведнік | |
---|---|
Южно-Уральский государственный природный заповедник | |
катэгорыя МСАП Ia: строгі прыродны рэзерват[d] | |
Размяшчэнне | Расія, Башкартастан і Чалябінская вобласць |
Плошча | 252,8 тысяч га |
Дата заснавання | 1979 |
Сайт | south-ural-reserve.ru |
Паўднёва-Уральскі дзяржаўны прыродны запаведнік — расійскі дзяржаўны запаведнік, размешчаны ў цэнтральнай, найбольш высокай частцы Паўднёвага Урала на тэрыторыі Беларэцкага раёна Башкартастана і Чалябінскай вобласці Расіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Запаведнік створаны 1 чэрвеня 1979 года для захавання ўнікальных прыродных комплексаў Паўднёвага Урала: горна-тайговых экасістэм, ялова-піхтавых лясоў, высакагорных раслінных супольнасцяў і балот.
У 1970—80-я гады праз тэрыторыю запаведніка былі пракладзены лініі электраперадач і газаправод. У 1990 годзе была пабудавана аўтамагістраль Уфа—Беларэцк, якая перасекла запаведнік на 46 кіламетровым участку ад п. Равець да в. Карталі.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Агульная плошча запаведніка — 252,8 тысяч га. Каля 90 % тэрыторыі запаведніка ляжыць у Башкартастане, а на тэрыторыі Катаў-Іванаўскага раёна Чалябінскай вобласці знаходзіцца ўчастак плошчай 2,404 тысяч га.
На тэрыторыі запаведніка размешчаны некалькі горных хрыбтоў — Машак, Зігальга, Нары, Кумардак і Ямантау (1640 м, самая высокая гара Паўднёвага Урала). Рэкі — Інзер, Малы Інзер, Юрузань, Цюльмень, Равець, Катаў, Нура і іншыя.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Алибаев Ф. Южно-Уральский государственный природный заповедник / Ф. Алибаев // Ватандаш. — 2002. — № 9. — С. 184—185.