Чалябінская вобласць
Чалябінская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
Челябинская область | |||||
|
|||||
Краіна | Расія | ||||
Статус | вобласць | ||||
Уваходзіць у |
Уральская федэральная акруга Уральскі эканамічны раён |
||||
Адміністрацыйны цэнтр | Чалябінск | ||||
Дата ўтварэння | 17 студзеня 1934 | ||||
Губернатар | Аляксей Леанідавіч Тэкслер[d] | ||||
Насельніцтва (2010) |
3 478 620[1] (9-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 39,3 чал./км² | ||||
Плошча |
88 529 км² (36-е месца) |
||||
Часавы пояс | GMT +6 | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-CHE | ||||
Код аўтам. нумароў | 74, 174 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чалябінская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны на Паўднёвым Урале. Адміністрацыйны цэнтр — Чалябінск. Утворана 17 студзеня 1934 годзе. Чалябінская вобласць мяжуе са Свярдлоўскай, Арэнбургскай і Курганскай абласцямі, Башкартастанам і Казахстанам.
Насельніцтва 3 603 339 чалавек (2002), з якіх бальшыню складаюць рускія (82,3 %).
Падзяляецца на 27 раёнаў. Буйнейшыя гарады: Чалябінск, Магнітагорск, Златавуст, Міяс, Капейск.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Чалябінская вобласць ёсць адна з паўднёвых частак Урала. Умоўная мяжа паміж Еўропай і Азіяй праводзіцца ў асноўным па межавым хрыбтам Уральскіх гор. Недалёка ад станцыі Уржумка Паўднёва-Уральскай чыгунцы, 8 км ад Златавуста, на перавале Уралтаў, стаіць каменны слуп, на адным з яго бакоў напісана «Еўропа», на іншым — «Азія». Гарады Златавуст, Катаў-Іванаўск, Сатка знаходзяцца ў Еўропе. Чалябінск, Троіцк, Міяс — у Азіі, Магнітагорск — у абедзвюх частках света.
Плошча Чалябінскай вобласці роўная 88,5 тысячы км². Працягласць вобласці з поўначы на поўдзень складае 490 км, з захаду на ўсход — 400 км. Геаграфічны цэнтр вобласці размяшчаецца на правым беразе ракі Уй, за 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Ніжнеўсцэлемава Уйскага раёна. Чалябінская вобласць па тэрыторыі займае 5 месца з 8 рэгіёнаў Урала і 39 месца па Расіі. Агульная працягласць меж складае 2750 км.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Чалябінская вобласць па колькасці насельніцтва займае 3 месца з 8 рэгіёнаў Урала і 9-е месца ў Расійскай Федэрацыі (на 2005 год). Вобласць ёсць найбольш шчыльна населеная на і другая пасля Свярдлоўскай вобласці па ўзроўні ўрбанізацыі, бо ўдзельная вага гарадскога насельніцтва складае 81,4 %. Па шчыльнасці насельніцтва Чалябінская вобласць ― 24-ы рэгіён у Расіі без уліку Масквы і Санкт-Пецярбурга, а па ўзроўні ўрбанізацыі ― 9-ы, без уліку аўтаномных акруг.
Большасць насельніцтва складаюць рускія (82,3 %). Другой па велічыні нацыянальнай групай з’яўляюцца татары (5,7 %), потым башкіры (4,6 %), украінцы (2,14 %), казахі (1,01 %). Беларусы з’яўляюцца сёмай па колькасці нацыянальнай групай налічваючы на 2002 год 17 355 чалавек.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Па аб’ёму прамысловай вытворчасці на Урале Чалябінская вобласць саступае толькі Свярдлоўскай. У структуры яе прамысловасці рэзка вылучаецца чорная металургія, на якую прыпадае каля паловы выпускаемай прадукцыі. Доля чорнай металургіі ў 1991 годзе складала толькі 37,8 %, а ў 2003 годзе ― 59,3 %. На другім месцы стаіць машынабудаванне. Доля машынабудавання і металаапрацоўкі ў 1991 годзе складала 30,0 %, а ў 2003 годзе ― 15,2 %. Гэтыя галіны разам з каляровай металургіяй даюць амаль 50 % усёй прамысловай прадукцыі.
Чорная металургія, па маштабах якой вобласць не мае сабе роўных у краіне, прадстаўлена аднымі з найбуйнейшых металургічных камбінатаў у Магнітагорску і Чалябінску, пераробныя заводамі, прадпрыемствамі па вытворчасці ферасплаваў і стальных труб. У каляровай металургіі маецца вытворчасць медзі, цынку і нікеля. Металургіі спадарожнічае вытворчасць вогнеўпораў з магнезіта.
Машынабудаванне абапіраецца на ўласную металургічную базу, што абумоўлівае яго металаёмістасць, хоць і менш значную, чым у Свярдлоўскай вобласці. Тут выпускаюцца трактары, грузавыя аўтамабілі, трамвайныя вагоны, тэхналагічнае абсталяванне, ракетна-касмічная тэхніка, электратэхнічныя вырабы.
Энергетычная база вобласці раней уключала здабычу бурага вугалю, аднак у сувязі з нізкай якасцю вугалю ўсе шахты сёння зачыненыя, і некалькі магутных цеплавых электрастанцый. Доля электраэнергетыкі ў 1991 годзе складала 2,4 %, а ў 2003 годзе ― 7,1 %. Плануецца будаўніцтва Паўднёва-Уральскай АЭС[2].
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]У Чалябінскай вобласці маецца сяло Парыж, у якім стаіць копія Эйфелевай вежы[3].
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Усцімавіч Чурсін (нар. 1947) — беларускі палітык.
Зноскі
- ↑ Предварительные итоги Всероссийской переписи населения 2010 года.
- ↑ «В России построят четыре АЭС»(недаступная спасылка). Деловой Петербург ISSN 1606—1829 (Online)
- ↑ Село Париж в Челябинской области(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Чалябінская вобласць на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт губернатара Архівавана 1 снежня 2015.