Паўнамоцнае прадстаўніцтва БССР пры СНК РСФСР

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Паўнамоцнае прадстаўніцтва БССР пры СНК РСФСР
Агульная інфармацыя
Дата стварэння 24 сакавіка 1921 года
Дата скасавання 10 кастрычніка 1924 года
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка СНК БССР
Штаб-кватэра Масква, Малая Нікіцкая вул., 18

Паўнамоцнае прадстаўніцтва Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі пры Савеце Народных Камісараў Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі (паўпрадства БССР пры СНК РСФСР) — дзяржаўны дыпламатычны орган, які ўваходзіў у сістэму выканаўчай улады і ажыццяўляў сваю дзейнасць пад кіраўніцтвам Савета Народных Камісараў БССР.

Стварэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пастановай Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР ад 21 сакавіка 1921 г. было прынята Палажэнне аб паўнамоцным прадстаўніцтва БССР пры РСФСР. 24 сакавіка 1921 года ў Маскве было адкрыта паўнамоцнае прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе РСФСР, створанае на аснове Дамовы аб ваенным і гаспадарчым саюзе. Прадстаўніцтву ставілася ў абавязак абараняць інтарэсы рэспублікі на ўсіх узроўнях і ва ўсіх цэнтральных органах. Мэтай Прадстаўніцтва была каардынацыя дзейнасці і абагульненне практычнай работы органаў і ўстаноў абедзвюх рэспублік.

Паўнамоцнае Прадстаўніцтва падпарадкоўвалася Народнаму камісарыяту замежных спраў БССР, уваходзіла ў склад дыпламатычнага корпуса РСФСР і карысталася дыпламатычным імунітэтам і прывілеямі, падтрымлівала афіцыйныя кантакты з НКЗС РСФСР) і дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі іншых краін, акрэдытаваных у Маскве. З 22 жніўня 1921 года кіраўніком НКЗС БССР становіцца А.Чарвякоў, які стаў ажыццяўляць агульнае кіраўніцтва дзейнасцю Паўнамоцнага прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе РСФСР.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Паўнамоцны прадстаўнік БССР пры ўрадзе РСФСР — Мароз Міхаіл Іванавіч. Адказны сакратар з правам подпісу дакументаў — Парэчын Рыгор Яфімавіч. Камендант асабняка на Малой Нікіцкай, 18 — Станкевіч Канстанцін Іосіфавіч. Упаўнаважаны Цэнтрасоюза — Анташэўскі Апанас Тодаравіч) Адказны сакратар паўнамоцнага Прадстаўніцтва з 1923 г. — Дубоўка Уладзімір Мікалаевіч

Асноўныя напрамкі дзейнасці ў 1921—1924 гадах[правіць | правіць зыходнік]

  • Aдстойванне фінансавых інтарэсаў БССР;
  • Вяртанне на радзіму кваліфікаваных спецыялістаў, неабходных для аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі, для будаўніцтва новай дзяржавы; забеспячэння БССР медыкаментамі і тэхнікай;
  • Вяртанне культурных і царкоўных каштоўнасцяў, вывезеных з тэрыторый Беларусі падчас Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў; адстойванне тэрытарыяльных інтарэсаў БССР (вяртанне тэрыторый, якія былі адабраны ад Беларусі ў 1919 г.);
  • Дзейнасць па арганізацыі ўласна працы паўпрадства (рашэнне праблем, якія ўзнікаюць у паўпрадства ў працэсе работы і розных праблем, якія ўзнікаюць у яго супрацоўнікаў).

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Полномочное представительство БССР при Правительстве РСФСР (Полпредство), г. Москва. НА РБ Ф.15
  • Снапкоўскі, У. Знешнепалітычная дзейнасць // Гісторыя Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Экаперспектыва, 2000—2006. — Т. 5 : Беларусь у 1917—1945 гг. / М.Касцюк [і інш.]. — 2006. — С.115.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.