Паўнамоцтва
Выгляд
Паўнамо́цтва — права адной асобы (прадстаўніка) ажыццяўляць здзелкі ад імя другой (прадстаўленага), тым самым ствараць, змяняць або спыняць правы і абавязкі прадстаўленага. Паводле цывільнага права Рэспублікі Беларусь можа быць заснавана на даверанасці, заканадаўстве або акце ўпаўнаважанага на тое дзяржаўнага органа ці органа мясцовага кіравання і самакіравання, а таксама вынікаць з абставін, у якіх дзейнічае прадстаўнік (напрыклад, прадавец у краме, касір і да т.п.).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Паўнамо́цтва // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).