Паўночна-Каралінскі ўніверсітэт ва Уілмінгтане

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўночна-Каралінскі ўніверсітэт ва Уілмінгтане
англ.: University of North Carolina Wilmington
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of North Carolina Wilmington
Заснаваны 1947
Студэнты 17 915[1] і 14 750[2]
Размяшчэнне Уілмінгтан, Паўночная Караліна, ЗША
Сайт uncw.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўночна-Каралінскі ўніверсітэт ва Уілмінгтане (англ.: University of North Carolina Wilmington) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Уілмінгтан ў штаце Паўночная Караліна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны 4 верасня 1947 годы. Вучэльня адкрылася як малодшы каледж, у асноўным забяспечваючы адукацыю ветэранаў Другой сусветнай вайны. Яна стала чатырохгадовым каледжам гуманітарных навук у 1963 годзе. У 1969 годзе каледж стаў універсітэтам і быў перайменаваны. Сёння ў яго ёсць тры кампусы: галоўны кампус ва Уілмінгтане, дадатковы кампус у Джэксанвіле і Цэнтр марскіх навук каля Міртл-Гроў.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Школа бізнесу
  • Каледж здароўя і сацыяльных паслуг
  • Каледж гуманітарных, сацыяльных навук і мастацтваў
  • Каледж навукі і інжынерыі
  • Каледж адукацыі
  • Школа аспірантуры
  • Ганаровы каледж
  • Універсітэцкі каледж

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]