Паўночна-Каралінскі ўніверсітэт у Грынсбара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўночна-Каралінскі ўніверсітэт у Грынсбара
англ.: University of North Carolina at Greensboro
Арыгінальная назва англ.: University of North Carolina at Greensboro
Заснаваны 1891
Студэнты 19 764[1] і 19 038[2]
Размяшчэнне Грынсбара, Паўночная Караліна, ЗША
Сайт uncg.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўночна-Каралінскі ўніверсітэт у Грынсбара (англ.: University of North Carolina at Greensboro) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Грынсбара ў штаце Паўночная Караліна.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт прапануе больш за 100 праграм бакалаўрыяту, 61 праграму магістратуры і 26 доктарскіх праграм.

Ён таксама з'яўляецца сядзібай мастацкага музея, які змяшчае адну з буйнейшых у ЗША калекцый сучаснага амерыканскага мастацтва.

Вучэльня была створана як жаночы каледж 18 лютага 1891 года як дзяржаўная нармальная і індустрыяльная школа, якая адкрылася 5 кастрычніка 1892 года. Школа забяспечвала навучанне бізнэсу, бытавым навукам і педагогіцы. Першая група студэнтаў налічвала 223 асобы, а штат выкладчыкаў — 15 асоб у першы навучальны год. Гэта першая і адзіная дзяржаўная ўстанова адукацыі ў штаце, заснаваная з мэтай навучання жанчын. У 1949 годзе яна стала буйнейшай жаночай навучальнай установай у ЗША.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж мастацтваў і навук
  • Каледж візуальных і выканальніцкіх мастацтваў
  • Міжнародны ганаровы каледж
  • Школа бізнесу і эканомікі
  • Школа адукацыі
  • Школа здароўя і навук аб чалавеку
  • Школа медсястрынства
  • Школа нананавукі і нанаінжынерыі
  • Школа аспірантуры

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]