Паўночныя могілкі (Растоў-на-Доне)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Могілкі
Паўночныя могілкі
руск.: Северное кладбище
47°18′32,74″ пн. ш. 39°42′07,79″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад Растоў-на-Доне
Дата заснавання 1972
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўночныя могілкі Растова-на-Доне — найбуйнейшыя па занятай плошчы могілкі ў Еўрапейскай частцы Расіі. Адны з найбуйнейшых могілак у Еўропе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Былі адкрыты ў 1972 годзе. Займаюць тэрыторыю больш 400 гектараў. Колькасць пахаванняў — больш 500 тысяч. Па стане на 2009 год колькасць пахаванняў складала 355034 на плошчы 355 гектараў. На могілках функцыянуе крэматорый, аднак большасць сваякоў нябожчыкаў аддае перавагу рытуалу традыцыйнага пахавання. На Паўночных могілках знаходзяцца таксама Свята-Пакроўскі храм-капліца, калумбарый, адміністрацыйныя пабудовы, фірмы, што займаюцца вырабам надмагільных збудаванняў.

Па тэрыторыі могілак курсуе аўтобус, інтэрвал руху — 30 хвілін.

Могілкі ўвесь час пашыраюцца. У летнія месяцы колькасць пахаванняў даходзіць да 50 чалавек у дзень.

З усходняга боку могілкі мяжуюць з ворнымі землямі саўгаса «Цемярніцкі». З паўночнага боку да могілак прылягае новы жылы мікрараён «Сувораўскі», размешчаны на землях былога саўгаса СКВО. У 300 м ад паўднёва-ўсходняга ўскрайку могілак размясціліся крамы «Ашан» і «Леруа-Мерлен». На паўднёва-заходнім боку могілак (за іх тэрыторыяй) размешчаны незаконныя пахаванні свойскай жывёлы.

Прэстыжныя кварталы каля ўваходу ў могілкі знаходзяцца пад сталым відэаназіраннем і аховай, каб выключыць вандалізм і разбурэнне каштоўных надмагілляў і помнікаў.

Кампутарная база дадзеных адміністрацыі могілак мае магчымасць пошуку пахаванняў, зробленых са снежня 1974 года.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]