Паўночны праспект (Ерэван)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Паўночны праспект, Ерэван)
Паўночны праспект
Ерэван
арм.: Հյուսիսային պողոտա
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад Ерэван
Раён Кентрон
Працягласць 500 м
Шырыня 25 м
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Плошча Рэспублікі
на Wikimapia
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўночны праспект (арм.: Հյուսիսային պողոտա) — пешаходная вуліца ў Ерэване, што злучае плошчу оперы з плошчай Рэспублікі. На праспекце размешчана мноства элітных жылых дамоў, офісаў, крам, рэстаранаў. Працягласць больш 1,5 км[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Спачатку план будаўніцтва Паўночнага праспекта быў задуманы архітэктарам Аляксандрам Таманянам у 1900-х гадах. Пасля ўсталявання савецкай улады праект быў скасаваны, і толькі пад канец мінулага стагоддзя зноў успомнілі пра яго. Па першых рысунках праспект павінен быў прылягаць прама да плошчы Рэспублікі, але з-за пабудаванага пазней будынка Нацыянальнай галерэі Арменіі, праспект, не даходзячы да плошчы, прылягае да вуліцы Абавяна, якая крыху далей злучаецца з плошчай Рэспублікі.

Працы па забудове Паўночнага праспекта Ерэвана пачаліся восенню 2001 года[2]. У агульнай складанасці плошча забудовы складае 320 тыс. кв. м. пад будынкамі пабудаваны аўтастаянкі на 2 тыс. аўтамашын.

Будаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

На месцы сучаснага Паўночнага праспекта раней стаялі прыватныя хаты, якія былі скуплены ўрадам. Астатнія выдаткі, то бок само будаўніцтва, узялі на сябе прыватныя фундатары. Паводле слоў мэра, аб’ём інвестыцый у будаванне элітнага праспекта склаў 101 млрд драмаў (310 млн долараў). Забудоўшчыкамі праспекта былі кампаніі «Нор Айланд», «Бізнес Цэнтр», «Прагрэс Арменія», «Локал Дэвелаперс», «Гарні Груп», Маскоўская інвестыцыйная будаўнічая кампанія, «Хаз Профіт», «З года. Арменія»[3].

Варта адзначыць, што будаванне Паўночнага праспекта суправаджалася шматлікімі акцыямі пратэсту з боку жыхароў цэнтральнага раёна сталіцы, якіх сілком высялялі са сваіх кватэр. Многія з іх былі незадаволены памерам кампенсацыі, выдадзенай на куплю новага жылля. Да прыкладу, за 55,7 кв. м. жыхару цэнтра Ерэвана Урад Арменіі прапанаваў 33 тыс. долараў, што не адпавядала цэнам — 800 долараў за адзін кв. м. Эксперты адзначалі, што прыбытковасць ад праекта складала больш за 200 %[2].

Адкрыццё[правіць | правіць зыходнік]

Паўночны праспект падзелены на тры часткі. Першая яго частка адкрылася 29 мая 2006 года. Другая і трэцяя былі адкрыты 16 лістапада 2007 года.

Зноскі