Паўстанне Жоўтых павязак
Паўста́нне «Жо́ўтых павя́зак» — сялянскае паўстанне ў Старажытным Кітаі ў 184—204 гг. Назва паходзіць ад жоўтых павязак, якія паўстанцы насілі на галаве.
Адзін з кіраўнікоў паўстання — Чжан Цзяо, ураджэнец Цзюйлу (правінцыя Хэбэй), які на працягу 10 гадоў аб’ядноўваў сялян на аснове прапаганды містычнага даоскага вучэння «пра шлях вялікай роўнасці».
Паўстанцы былі арганізаваны ў 36 вялікіх (больш за 10 тыс. чал.) і малых (па 6—7 тыс. чал.) атрадаў (фан). Супраць іх выступілі войскі імператара і буйных землеўладальнікаў, якія ліквідавалі паўстанне. Чжан Цзяо загінуў.
У хуткім часе ў правінцыі Хэбэй зноў паўсталі сяляне, якія утварылі «Армію чорных гор» (больш за 1 млн чал.).
Пазней паўстанне канчаткова ліквідавана сіламі военачальнікаў Юань Шао, Цао Цао і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Жоўтых павязак» паўстанне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. С. 440.
- Очерки истории Китая: С древности до «опиумных войн»: Пер. с кит. М., 1959.