Паўтарак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Паўтарак — білонная манета наміналам 1 ½ гроша на землях Рэчы Паспалітай. У Еўропе мела назву Драйпёлькер, у Маскоўскім княстве — Чэх (пасля гэтая назва перайшла і на землі Украіны і Усход Беларусі). Паўтарак меў такі самы выгляд як і іншыя еўрапейскія манеты падобнага наміналу, розніўся толькі лацінскім надпісам і гербам. У Рэчы Паспалітай біццё паўтаракаў распачата ў часы Жыгімонта Вазы. Разам з кароннымі паўтаракамі на землях беларусі часта сустракаюцца шведскія — рыжскага і эблёнгскага манетных двароў, і прускія манеты (Драйпёлькер).

На аверсе — іспанскі геральдычны шчыт з дзвюма Арламі і Пагонямі па дыяганалі. У цэнтры гербу малы шчыт са Снапом — гербам Вазаў. Над шчытом Карона, пад шчытом лічба 3 — тры паўгрошы. На рэверсе — дзяржава ў якой упісана лічба 24, што азначае вартасць — 1/24 талера.

У ВКЛ паўтаракі біліся мала і ў кароткі прамежак часу на віленскім манетным двары:

У Кароне чаканка паўтаракаў пачалася за Жыгімонтам Вазам і з цягам часу (16211626) набыло масавыя памеры:

У 1753, 17551756 гадах паўтаракі для Польшчы біў Лейпцыгскі манетны двор (Саксонія).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]