Пельтыгера
| Пельтыгера | |||||||||||||||||||||
| Peltigera neopolydactyla | |||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
|
Peltigera | |||||||||||||||||||||
| Тыпавы від | |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
Пельтыге́ра (Peltigera) — род ліставатых лішайнікаў сямейства пельтыгеравых.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Слаявіна буйналопасцевая (дыяметрам 3-30 см). Зверху шэрая або карычневая, пакрыта мнагаклетачным параплектэнхімным каравы́м слоем, гладкая, голая, з тонкім лямцавым покрывам, раз-пораз з белаватым налётам, часта злёгку вышчарбленым слаявінным краем. Знізу — светлая з жылкамі, на якіх знаходзяцца рызіны (органы прымацавання да субстрату) у выглядзе разнастайных пучкоў. Пладовыя целы (апатэцыі) акруглыя або эліптычныя, выпуклыя, з падагнутымі да нізу бакавымі краямі, утвараюцца на канцах лопасцей. Сумкі 6-8-споравыя. Споры ад бясколерных да бураватых, ад верацёнападобных да іголкападобных, ад 4‑да 10‑клетачных. Фікабіёнт — водарасць пераважна з роду насток (Nostoc).
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]У свеце вядома каля 100 відаў, шырока распаўсюджаны ў абодвух паўшар’ях, большасць у тропіках і субтропіках Паўднёвага паўшар’я. Сустракаюцца ля камля дрэў сярод імхоў, на супясчанай і суглінкавай глебе, замшэлых камянях у розных лясных фітацэнозах. На тэрыторыі Беларусі найбольш вядомыя пельтыгера сабачая (Peltigera canina), двухпальцавая (Peltigera didactyla), мяккая (Peltigera malacea), пухірыстая (Peltigera aphthosa), шматпальцавая (Peltigera polydactylon), гарызантальная (Peltigera horizontalis).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]У артыкуле або раздзеле ёсць спіс крыніц або спасылак, але крыніцы асобных сцвярджэнняў няясныя, бо не ўжыты зноскі. |
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ПЕЛЬТЫГЕРА на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларуская энцыклапедыя»
- Пельтигера: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)