Перайсці да зместу

Пенніца альховая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пенніца альховая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aphrophora alni


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  956007
NCBI  295201
EOL  2865796

Пенніца альховая[1] (Aphrophora alni) — від пенніц.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Палеарктыка: Еўропа, Паўночная і Малая Азія, Паўночная Афрыка[2].

Дробныя раўнакрылыя насякомыя, даўжыня 8-10 мм. Сустракаюцца на лугавых травах, на ўзлесках, у садах і парках. Верх у валасінках. Шчыток плоскі. Знешні край стылуса ўвагнуты. Надкрылы шаравата-бурыя, звонку з касой светлай плямай перад сярэдзінай і з такой жа перад вяршыняй. Лічынкі жывуць на раслінах у камячках утваранай імі пены, у якіх і ліняюць у імага[3].

Зноскі

  1. Максімава С., Шалапёнак А. Пенніцы // БЭ ў 18 т. Т. 12. Мн., 2001.
  2. Fauna Europaea : Taxon Details(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2012. Праверана 8 жніўня 2017.
  3. Определитель насекомых европейской части СССР. Т.I. Низшие, древнекрылые, насекомые с неполным превращением. Л., «Наука». 1964. — 936 с. — с.360. (Емельянов А. Ф. Подотряд Cicadinea — Цикадовые: с.337-437)