Пептыдная паслядоўнасць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Пептыдная ці амінакіслотная паслядоўнасць — парадак, у якім амінакіслотныя рэшткі, злучаныя пептыднымі сувязямі, ляжаць у поліпептыдным ланцугу бялку або пептыду. У адпаведнасці з агульнымі правіламі, пептыдная паслядоўнасць пішацца з N-канца, гэта значыць канца, які змяшчае свабодную амінагрупу(руск.) бел., да C-канца, які змяшчае свабодную карбаксільную групу(руск.) бел.. Пептыдная паслядоўнасць часта называецца бялковай паслядоўнасцю, калі яна ўяўляе першасную структуру(руск.) бел. бялку. Увогуле пептыдная паслядоўнасць уяўляе сабой першасную структуру ўсіх бялкоў на момант сінтэзу, аднак праз посттрансляцыйную мадыфікацыю(руск.) бел. першасная структура некалькі мяняецца з утварэннем сталага бялку.

Зараз вызначана і запісана ў Базу дадзеных паслядоўнасцяў і іншыя базы дадзеных шмат пептыдных паслядоўнасцяў. Для гэтага можа выкарыстоўвацца секвенаванне бялкоў(укр.) бел., хоць у многіх выпадках пептыдная паслядоўнасць можа быць атрымана з дапамогай перакладу з нуклеятыднай паслядоўнасці(руск.) бел. адпаведнага гену (у выпадку эўкарыётаў неабходна таксама рэканструяваць працэс сплайсінгу(руск.) бел.). Звычайна ў базах дадзеных для назваў амінакіслот для сцісласці выкарыстоўваюцца адналітарныя скарачэнні.

Аналіз пептыдных паслядоўнасцяў — карысны інструмент даследавання бялкоў. Для аналізу паслядоўнасцяў зараз распрацавана шмат вылічальных інструментаў. Напрыклад, доўгія паслядоўнасці гідрафобных(руск.) бел. рэшткаў часта паказваюць трансмембранныя спіралі. Гэтыя спіралі, у сваю чаргу, паказваюць, што гэты бялок з'яўляецца інтэгральным мембранным бялком(укр.) бел.. Пэўныя рэшткі паказваюць на тыпы другаснай структуры, напрыклад, бэта-лісты(руск.) бел. або альфа-спіралі(руск.) бел.. Па аналізе поўнай паслядоўнасці бялку можна ацаніць яго Ізаэлектрычную кропку(руск.) бел..

Важным пры аналізе паслядоўнасцяў таксама з'яўляецца параўнанне паслядоўнасцяў з вельмі вядомымі. Падобныя паслядоўнасці, асабліва падобныя матывы паслядоўнасці, часта паказваюць на падобную функцыю або сумеснае эвалюцыйнае паходжанне. Вялікая колькасць гамолагаў(руск.) бел. дадзенага бялку ў розных біялагічных відах паказвае на эвалюцыйнае захаванне і важнасць гэтага бялку для арганізма.