Эўкарыёты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Eukaryota diversity 1.JPG

Эўкарыёты (Eukaryota) — надцарства жывых арганізмаў, клеткі якіх утрымліваюць марфалагічна аформленае ядро. Да эўкарыётаў адносяцца разнастайныя аднаклетачныя, каланіяльныя і шматклетачныя арганізмы, у т.л. расліны, жывёлы і грыбы.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Клетачнае ядро аформленае, аддзеленае ад цытаплазмы ядзернай абалонкай і мае храмасомы, якія складаюцца з ДНК і бялкоў (гістонаў і інш.). У цытаплазме ёсць эндаплазматычная мембранная сітэма, сеткавы апарат Гольджы, мітахондрыі, пластыды і некаторыя іншыя арганоіды. Жгуцікі і раснічкі складанай будовы, утвораны з 9 перыферычных парных (або трайных) і 2 цэнтральных адзіночных трубчастых фібрыл.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Эўкарыёты не могуць фіксаваць атмасферны азот. Аэробы або (рэдка) другасныя анаэробы.

Большасці характэрны тыповы полавы працэс, у выніку якога зліваюцца ядры 2 клетак, а пасля адбываецца рэдукцыйнае дзяленне аплодненай клеткі.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Надцарства Эўкарыёты ўключае чатыры царствы:

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]