Пептыдная сувязь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Пептыдная сувязь — від аміднай сувязі; узнікае ў выніку ўзаемадзеяння α-амінагрупы (— NH2) адной амінакіслаты з α-карбаксільнай групай (— СООН) іншай амінакіслаты. Такія палімерныя малекулы (поліпептыдныя ланцугі) могуць складацца з соцень амінакіслотных звёнаў, а бялковая малекула — з аднаго ці некалькіх поліпептыдных ланцугоў.

З'яўляецца адзінай кавалентнай сувяззю, з дапамогай якой амінакіслотныя астаткі злучаюцца паміж сабой і ўтвараюць каркас бялковай малекулы. Мае (на 40 %) характар двайной (спалучанай) сувязі і таму карацей за адзінарную — С — N — сувязь. Часткова спалучаны характар — С — N —сувязі абумоўлівае плоскую канфігурацыю — С(О) — NН — групы (усе 4 атамы знаходзяцца ў адной плоскасці) і існаванне транс- (больш устойлівай) і цыс-форм.

Ферментатыўнае ўтварэнне пептыднай сувязі ў жывых клетках адбываецца ў біясінтэзе бялку.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]