Перамога (кінатэатр, Новасібірск)
Славутасць | |
Перамога | |
---|---|
55°01′45″ пн. ш. 82°54′53″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | неакласіцызм |
Дата заснавання | 1925 |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 5430042000 |
Сайт | vpobede.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кінатэатр «Перамога» (руск.: Кинотеатр «Победа») — кінакомплекс, размешчаны на вуліцы Леніна Новасібірска. Адкрыўся ў 1926 годзе, у складзе комплексу «Палац працы» (цяпер Сібірскі дзяржаўны ўніверсітэт воднага транспарту), пад назвай «Пралеткіно» і стаў не толькі самым буйным кінатэатрам у горадзе (800 месцаў для гледачоў), але і самым перадавым: у 1932 годзе тут пачалі паказваць гукавыя фільмы. У 1932 годзе быў перайменаваны ў «Кастрычнік», падчас Вялікай Айчыннай вайны ў будынку размяшчаўся завод ім. Камінтэрна, эвакуіраваны з Ленінграда. У 1952 годзе пасля рэканструкцыі кінатэатр быў адкрыты пад сённяшняй назвай «Перамога». Пасля некалькіх гадоў забыцця і маштабнай рэканструкцыі, праведзенай інтэрнацыянальнай камандай архітэктараў, дызайнераў і будаўнікоў, кінатэатр адкрыўся ў 2006 годзе. Цяпер гэта сучасны культурны цэнтр, тут размешчана 7 кіназалаў агульнай умяшчальнасцю 1101 месцаў, канферэнц-зала, галерэйная прастора, кавярня «Утровечера», кіна-кафэ «Прэм’ера», начны клуб і летняя канцэртная пляцоўка.