Перваслаў Муціміравіч
Выгляд
(Пасля перасылкі з Перваслаў)
| Перваслаў Муціміравіч | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Првослав Мутимировић | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Муцімір і Гойнік | ||||||
| Пераемнік | Петар Гойнікавіч | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
867 |
||||||
| Смерць |
X стагоддзе |
||||||
| Род | Уласціміравічы | ||||||
| Бацька | Муцімір | ||||||
| Дзеці | Захарый Перваслаўлевіч[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | усходняе хрысціянства | ||||||
Пе́рваслаў Муцімі́равіч (сербск.: Првослав Мутимировић), або Прыбіслаў — старэйшы сын сербскага князя Муціміра і яго пераемнік стальца. Паходзіў з роду Уласціміравічаў.
Завалодаўшы ўладай, пачаў праводзіць прабалгарскую палітыку. У 891, разам са сваімі братамі Стэфанам і Бранам быў зрынуты стрыечным братам Петарам Гойнікавічам, якога падтрымала Візантыя. Паміж 921 і 924 на прастоле Сербіі знаходзіўся сын Перваслава Захарый.
Ратуючыся, Перваслаў збег у Харватыю.