Першая паліцэйская частка Мінска

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Першая паліцэйская частка — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка дарэвалюцыйнага Мінска ў XIX — пачатку XX стст. Ахоплівала цэнтр горад.

Мяжа часткі праходзіла па Койданаўскай вуліцы, перасякала па дыяганалі Саборную плошчу, ішла па Хрышчэнскай вуліцы да Паліцэйскага моста (цяперашні раён рэстарана «Журавінка»), правым берагам уніз па плыні Свіслачы да драўлянага моста на Ляхаўцы (знаходзіўся насупраць цяперашняй Чырвонаармейскай вуліцы), далей — па вуліцах Ляхаўскай, Ніжне-Ляхаўскай, Круглай і аднайменнаму завулку і выходзіла на Каломенскую. Напярэдадні Першай сусветнай вайны з Трэцяй часткі ў склад Першай улучылі землі, што ляжалі за чыгункай, паміж Свіслаччу і Ляхаўскай вуліцай, а таксама Губернатарскі сад (парк).

У цэнтры горада пераважалі галоўным чынам шматпавярховыя камяніцы. Тут размяшчаліся дзяржаўныя і гарадскія ўстановы, банкі, кіраванні акцыянерных таварыстваў, буйныя крамы, рэстарацыі, гатэлі, навучальныя ўстановы і тэатры. Усе вуліцы, за выключэннем узбярэжных завулкаў, былі выбрукаваны, абсаджаны паабапал дарогі дрэвамі.

Толькі на жыхароў гэтай часткі Мінска пашыраліся ўсе выгоды камунальных паслуг.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994.— 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.