Плошча Свабоды (Мінск)
Плошча Свабоды Мінск | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Мінск |
Аўтобусныя маршруты | 1, 69 |
![]() |
Плошча Свабоды — адна з цэнтральных плошчаў у Мінску, Беларусь, утворана ў пачатку XVI стагоддзя як адміністрацыйны, гандлёвы і культурны цэнтр горада. Размешчана на ўзвышаным беразе ракі Свіслач.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e0/Miensk%2C_Va%C5%82ockaja-Vysoki_Rynak._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%92%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F-%D0%92%D1%8B%D1%81%D0%BE%D0%BA%D1%96_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%281918%29.jpg/300px-Miensk%2C_Va%C5%82ockaja-Vysoki_Rynak._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%92%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F-%D0%92%D1%8B%D1%81%D0%BE%D0%BA%D1%96_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%281918%29.jpg)
Да 1860-х гадоў называлася Верхнім рынкам, да 1917 года — Саборнай плошчай. З 1917 па 1933 гг. насіла назву «Пляц Волі».
Плошча Свабоды лічылася цэнтральнай, але ў гады Вялікай Айчыннай вайны была моцна разбурана і страціла сваё значэнне.
На плошчы стаіць гарадская ратуша, адноўленая ў 2003 годзе па апошняму праекту (была пабудавана ў 1582 годзе, затым некалькі разоў перабудоўваўся і была знесена ў 1857 годзе), а таксама архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1700—1710 гады).
У цэнтры плошчы Свабоды да рэвалюцыі стаяў помнік Расійскаму імператару Аляксандру II вызваліцелю, створаны на добраахвотныя ахвяраванні мінчан.
Планіроўка плошчы
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/41/%D0%9C%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%B9_%D0%A2%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%81%D1%96%D0%BA%D0%B0%D1%9E._%D0%9F%D0%BB%D0%BE%D1%88%D1%87%D0%B0_%D0%A1%D0%B2%D0%B0%D0%B1%D0%BE%D0%B4%D1%8B_%D1%9E_%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%83.jpg/250px-%D0%9C%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%B9_%D0%A2%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%81%D1%96%D0%BA%D0%B0%D1%9E._%D0%9F%D0%BB%D0%BE%D1%88%D1%87%D0%B0_%D0%A1%D0%B2%D0%B0%D0%B1%D0%BE%D0%B4%D1%8B_%D1%9E_%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%83.jpg)
Ансамбль плошчы
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d8/Lienina_street_%28Minsk%29_p05.jpg/220px-Lienina_street_%28Minsk%29_p05.jpg)
Мінская ратуша
[правіць | правіць зыходнік]Cквер «Зялёны тэатр»[2]
[правіць | правіць зыходнік]Архікафедральны касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі
[правіць | правіць зыходнік]Царква Святога Духа
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/75/Monument_of_Aleksandr_II._Minsk%2C1900.png/190px-Monument_of_Aleksandr_II._Minsk%2C1900.png)
На плошчы Свабоды, якая прылягае да вуліцы Інтэрнацыянальнай, за гарадской ратушай разбіты невялікі сквер. Беларускі этнограф і пісьменнік П. Шпілеўскі, які бываў у Мінску напачатку 50-х гадоў XIX стагоддзя, пісаў, што ў цэнтры плошчы
![]() |
… размешчаны невялікі круглы бульвар, абрамлены ў два шэрагі векавымі пірамідальнымі таполямі, якія ўтвараюць з сябе даволі цяністую алею, у сярэдзіне бульвара разведзены маленькі парк ці, правільней, кветнік. Бульвар наведваецца мінчукамі больш улетку, калі каля ратушы грае гарадская музыка: тым часам па вечарах абедзве алеі, круглая і папярочная, напаўняюцца лепшым светам гараджан і гараджанак, прыбраных не горш пецярбургскіх прыгажунь[3]. | ![]() |
Менавіта ў гэтым скверы ў студзені 1901 года быў адкрыты першы скульптурны помнік у Мінску — бюст Аляксандра II, на чорным гранітным пастаменце якога былі выбіты словы:
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b6/Pamiatnik_Imperatoru_Aleksandru_II.jpeg/210px-Pamiatnik_Imperatoru_Aleksandru_II.jpeg)
![]() |
Императору Александру II. Благодарные граждане города Минска. 1900 год (бел.: Імператару Аляксандру II. Удзячныя грамадзяне горада Мінска. 1900 год) |
![]() |
З аднаўленнам Мінскай ратушы ў 2003 годзе сквер быў рэканструяваны: былі разбіты дзве авальныя алеі з высаджанымі пірамідальнымі таполямі, устаноўлены чыгунныя ліхтары і лаўкі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.
- ↑ Схема культурна-гістарычнага цэнтра(недаступная спасылка)
- ↑ Улица Интернациональная Мінск стары і новы (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плошча Свабоды (Мінск)
- Гісторыя Плошчы Свабоды Архівавана 3 верасня 2018. — «Мінск стары і новы»