Перайсці да зместу

Песня Прасвятой Багародзіцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дабравешчанне, XVIII стагоддзе, Патмас. Архангел Гаўрыіл перадае Дзеве Марыі скрутак са словамі вітання, якія сталі пачаткам трапара «Багародзіца Дзева»

Песня да Прасвятой Багародзіцы; Багародзіца Дзева (царк.-слав: Пѣ́снь прест҃ѣ́й бцⷣѣ) — прынятая ў праваслаўнай традыцыі назва адной з найважнейшых малітваў, складзенай з радасных вітанняў, звернутых да Дзевы Марыі архангелам Гаўрыілам (пры Дабравешчанні — Лк. 1:28) і праведнай Лізаветай (падчас яе сустрэчы з Дзевай Марыяй — Лк. 1:42). Як богаслужбовы спеў — трапар вячэрні ў складзе нядзельнага усяночнага трывання, спяваецца чацвёртым гласам.

У рымскім абрадзе «Песні да Прасвятой Багародзіцы» адпавядае малітва Ave Maria.

Тэкст малітвы[правіць | правіць зыходнік]

Брама Храма Святога Савы ў Бялградзе з тэкстам малітвы на розных мовах
Грэчаскі арыгінал Царкоўнаславянскі варыянт Пераклад на беларускую

Θεοτόκε Παρθένε, χαῖρε, κεχαριτωμένη Μαρία, ὁ Κύριος μετὰ σοῦ. εὐλογημένη σὺ ἐν γυναιξί, καὶ εὐλογημένος ὁ καρπὸς τῆς κοιλίας σου, ὅτι Σωτήρα ἔτεκες τῶν ψυχῶν ἡμῶν.[1]

Богородице Дѣво, радуйсѧ, Благодатнаѧ Марїе, Господь съ Тобою: благослове́на Ты въ жена́хъ, и благослове́нъ плодъ чрева Твоегω; ѧкω Спа́са родила́ еси́ душъ нашихъ.[2] Багаро́дзіца Дзе́ва, ра́дуйся, Благада́тная Мары́я, Гаспо́дзь з Табо́ю; благаславёная Ты сяро́д жанчы́н і благаславёны плод уло́ння Твайго́, бо Ты нарадзíла Спасíцеля душ на́шых.[3]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]