Авэ Марыя

А́вэ Мары́я (лац.: Ave Maria — Вітай, Марыя) — каталіцкая малітва да Дзевы Марыі, названая па яе пачатковых словах. Гэту малітву называюць таксама анёльскім прывітаннем, ці angelico salutatio, таму што яе першая фраза ўяўляе сабой прывітанне арханёла Гаўрыіла, сказанае ім Марыі ў момант Дабравешчання.
У візантыйскім абрадзе малітве Ave Maria адпавядае Песня Прасвятой Багародзіцы.
Тэкст малітвы[правіць | правіць зыходнік]
Тэкст на латыні | Літургічны каталіцкі пераклад | Падрадковы пераклад |
---|---|---|
|
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцай для малітвы паслужылі два вершы з Евангелля паводле Лукі:
Пераклад Васіля Сёмухі | Вульгата[6] | Новая Вульгата[7] |
---|---|---|
Прывітанне Анёла (Лк. 1:28) | ||
Анёл, увайшоўшы да Яе, сказаў: радуйся, Дабрадатная! Гасподзь з Табою; дабраславёная Ты сярод жанчын. |
et ingressus angelus ad eam dixit ave gratia plena Dominus tecum benedicta tu in mulieribus |
Et ingressus ad eam dixit: “ Ave, gratia plena, Dominus tecum ”. |
і прывітанне Лізаветы (Лк. 1:42) | ||
І ўсклікнула моцным голасам, і сказала: Дабраславёная Ты сярод жанчын, і дабраславёны плод улоння Твайго! |
et exclamavit voce magna et dixit benedicta tu inter mulieres et benedictus fructus ventris tui |
et exclamavit voce magna et dixit: “ Benedicta tu inter mulieres, et benedictus fructus ventris tui. |
Малітва Авэ Марыя ўвайшла ў частае ўжыванне з XI стагоддзя. Папа Урбан IV дадаў да яе заключныя словы: «Езус. Амэн». З XIV стагоддзя да яе сталі дадаваць наступныя заключныя словы, якія ўжываюцца і дагэтуль: «Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.». Канчатковы варыянт быў сфарміраваны да XVI ст. і ўключаны ў зборнік малітваў, выдадзены Папам Піем V у 1568 г[5].
Чытанне[правіць | правіць зыходнік]
Акрамя самастойнага значэння, Вітай, Марыя з'яўляецца часткай малітвы «Анёл Панскі», якая паводле прадпісання Папы Яна XXII, выдадзенага ў 1326 годзе, чытаецца тройчы ў дзень, пры перазвоне.
Таксама Вітай, Марыя чытаецца па малых пацерках ружанца, тады як вялікія пацеркі прысвечаны «Ойча наш».
Ave Maria у музыцы[правіць | правіць зыходнік]
- На тэкст малітвы напісана шмат музычных твораў. Сярод аўтараў музыкі Палестрына, Гуно (на аснове прэлюдыі Баха), Дворжак, Вердзі, Масканьі (прыпісваецца Качыні), Ліст, Сен-Санс.
- Твор Франца Шуберта «Трэцяя песня Элен» часта недакладна называюць «Ave Maria Шуберта», хоць у рэчаіснасці тэкст, на які напісана гэта музыка, узяты з нямецкага перакладу паэмы Вальтэра Скота пра кельцкую Уладарку Возера («Дзеву Возера», 1810) і ўключае толькі першыя два словы малітвы. Пазней Ave Maria цалкам сталі спяваць на музыку гэтай песні Шуберта.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ «Молитвенник для русских католиков». С.-Петербургъ. Типографія М. М. Стасюлевича, В.о., 5л., 28 Datum Petropoli die 4 Maii 1912a. Vincentius Archiepiscopus
- ↑ Ave Maria на сайце Маскоўскага Рымска-каталіцкага прыхода Бязгрэшнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі Архівавана 7 сакавіка 2016.
- ↑ Ave Maria на сайте Казанского римско-католического прихода «Воздвижение Святого Креста» Архівавана 15 лістапада 2017.
- ↑ Асноўныя малітвы на працягу дня. Анёльскае прывітанне Архівавана 11 сакавіка 2016. на сайце Catholic.By
- ↑ 5,0 5,1 5,2 «Ave, Maria» («Angelico salutatio»)
- ↑ Vulgata: Evangelium secundum Lucam
- ↑ Nova Vulgata: Evangelium secundum Lucam
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Авэ Марыя
- Авэ Марыя на музыку Франца Шуберта, у выкананні Андрэа Бачэлі на YouTube
- Ave Maria на сайце Almirena's Home